Красаце́лы (Calosoma) — род жукоў сямейства жужаляў.

Красацелы

Красацел пахучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calosoma F. Weber, 1801

Падроды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109378
NCBI  49408
EOL  8910754

Апісанне правіць

Даўжыня 15—35 мм. Цела яркай афарбоўкі, з металічным бляскам. Ніжнія крылы добра развітыя, у горных відаў адсутнічаюць.

Пашырэнне правіць

Налічваецца каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. Жывуць на глебе і дрэвах. На Беларусі сустракаюцца красацел залатаямкавы (Calosoma auropunctatum), красацел бронзавы або малы (Calosoma inquisitor), красацел пахучы (Calosoma sycophanta) і красацел чорны, або даследчык (Calosoma investigator).

Асаблівасці біялогіі правіць

Драпежнікі. Лічынкі і дарослыя жукі знішчаюць вусеняў, кукалак і матылёў, кормяцца таксама іншымі насякомымі, малюскамі, дажджавымі чарвямі. Зімуюць у глебе і подсцілцы. Жывуць 2-4 гады. Пры небяспецы выпырскваюць едкую, пахучую вадкасць.

Літаратура правіць