Крыштаф Антоні Абрынскі

Крыштаф Антоній Абрынскі (? — да 13 лютага 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Крыштаф Антоні Абрынскі
Харытон[d]
Харытон[d]
пісар дэкрэтавы літоўскі
1650 — 1660
падкаморы новагародскі[d]
з 1655
Смерць не пазней за 13 лютага 1665 ці 1665[1]
Род Абрынскія[d]
Бацька Андрэй Абрынскі[d]
Адукацыя

З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637 г.), разам з Жыгімонтам Каралем Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыдычны факультэт Падуанскага ўніверсітэта (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642.

Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы літоўскі (1650—1660), падстолі ваўкавыскі (1653), ротмістр казацкай харугвы ў вялікалітоўскім войску (1653—1654), падкаморы новагародскі прыкладна з 1655 г.; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662 гадоў.

У 1651 сакратар пасольства Піліпа Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру (1660) са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра (Ятра Обрынская) у Новагародскім павеце.

Літаратура правіць

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/krzysztof-antoni-obrynski-h-charyton