Кузня з Клочкава
Кузня пачатку XX стагоддзя з в. Клочкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Славутасць | |
Кузня з вёскі Клочкава | |
---|---|
![]() | |
53°49′46″ пн. ш. 27°22′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне |
Клочкава (першапачаткова), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту |
Тып будынка | кузня |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1919 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1919 годзе Вялем Уладзімірам Антонавічам. Уладзімір Вяль нарадзіўся ў сям'і, дзе было шасцёра дзяцей. Зямлі на ўсіх не хапала, і бацька вырашыў навучаць сваіх малодшых сыноў рамяству. З 14 год Уладзімір Вяль вучыўся кавальству ў г. Смаргоні. У 1919 годзе на сямейнай радзе было вырашана пабудаваць сваю кузню. Яе паставілі каля дарогі на ўскрайку вёскі на спецыяльна выкупленым невялікім зямельным участку. Абсталяванне і інструменты набылі ў знаёмага каваля, мех і горан каваль зрабіў сам. Уладзімір Вяль працаваў на заказ, абслугоўваў вырабамі сваю і суседнія вёскі[2].
Архітэктура
правіцьКузня ўяўляе сабой невялікую зрубную пабудову, накрытую двухсхільнай цёсавай страхой з вільчыкавым бервяном. Франтон з дыляў, падлога земляная[1].
Унутранае абсталяванне кузні: злева размешчаны мех, па цэнтры — горан, справа пляцоўка для захоўвання драўніннага вуголля. Перад горанам стаіць дубовая калода з кавадлам. Для гартавання вырабаў выкарыстоўваюцца ночвы. Справа каля вакенца размешчаны слясарны варштат, на якім ляжаць інструменты і кавальскія вырабы. Побач з варштатам пастаўлена калода з вінтавымі абцугамі. Злева ад дзвярэй на сцяну прымацаваны свідравальны станок[2].
Зноскі
- ↑ а б Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- ↑ а б КУЗНЯ З ВЁСКІ КЛАЧКОВА МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кузня з Клочкава
- ГУМНО З ВЁСКІ ЛУЧНІКІ СЛУЦКАГА РАЁНА
- Кузня з Клочкава на сайце «Архіварта»