Куньінскі раён

муніцыпальны раён у Пскоўскай вобласці Расіі

Куньінскі раён (руск.: Ку́ньинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на паўднёвым усходзе Пскоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу (рабочы пасёлак) Кунья.

Куньінскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва
  • 7 497 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Плошча
  • 2 621,4 км²
Куньінскі раён на карце
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Раён мяжуе з Усвяцкім і Велікалуцкім раёнамі Пскоўскай вобласці, Таропецкім і Заходнядзвінскім раёнамі Цвярской вобласці, Веліжскім раёнам Смаленскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 2621 км².

Асноўныя рэкі — Таліца, Вісеч, Жызца, Марата, Кунья. На паўднёвым усходзе раён выходзіць да Заходняй Дзвіны. У раёне шмат азёр, найважнейшыя з якіх: Дзвіні-Велінскае возера, Жыжыцкае возера, Кадосна, Усмынскае возера, Азярон, Ардосна.

Пагоркавы рэльеф.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. https://pskovstat.gks.ru/storage/mediabank/NAS230403_1.htm
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).