Кірыл Валер’евіч Пячэнін

беларускі футбаліст

Кірыл Пячэнін (нар. 18 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Крылы Саветаў» з Самары і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Кірыл Пячэнін
Поўнае імя Кірыл Валер’евіч Пячэнін
Нарадзіўся 18 сакавіка 1997(1997-03-18)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Вага 69 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Крылы Саветаў
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Віцебск 58 (5)
2017   Беларусь Орша 11 (0)
2017   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 13 (1)
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 23 (1)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 27 (2)
2022—2023 Расія Арэнбург 35 (0)
2024— Расія Крылы Саветаў (Самара)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (0)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2019— Беларусь Беларусь 27 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола, у 2015 годзе пачаў выступаць за дубль «Віцебска». У 2016 годзе, ужо трывала замацаваўшыся ў рэзервовай камандзе, стаў таксама часам прыцягвацца да асноўнай каманды. Да сезона 2017 рыхтаваўся разам з асновай «Віцебска», аднак у сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе.

У ліпені 2017 года на правах арэнды далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[4]. 31 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе «Нафтана» ў матчы са «Слуцкам» (1:0). У наваполацкім клубе здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы. Па выніках сезона 2017 «Нафтан» выбыў у Першую лігу, і ў снежні 2017 года Пячэнін вярнуўся ў «Віцебск»[5].

У сезоне 2018 замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 ужо трывала выхадзіў у стартавым складзе. Выкарыстоўваўся як у якасці левага абаронцы, так і ў паўабароне.

У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[6]. Стаў адным з асноўных ігракоў брэсцкай каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Рухам», з якім у лютым падпісаў пагадненне[7]. У складзе «Руха» таксама быў іграком асновы.

У снежні 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Арэнбург»[8]. Разам з камандай па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу. У лістападзе 2023 года быў пераведзены ў моладзевы склад «Арэнбурга»"[9], а ў снежні па пагадненні бакоў пакінуў клуб[10].

У лютым 2024 года папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Літвы. У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.

У 2019 годзе пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі. 9 верасня 2019 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Віцебск   25 1
2016 дубль Віцебск   29 7
2017 (1) Д2 Орша   11 0
2017 (2) Д1 Нафтан   13 1
2018 Д1 Віцебск   29 3
2019 Д1 Віцебск   29 2
2020 Д1 Дынама   23 1
2021 Д1 Рух   27 2
2021/22 (2) Д2 Арэнбург   10 0
2022/23 Д1 Арэнбург   19 0
2023/24 (1) Д1 Арэнбург   6 0

Крыніцы правіць

  1. Kirill Pechenin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kiryl Pyachenin // FBref.com
  3. https://teams.by/kirill-pechenin/player-154749/
  4. Сергей Виноградов и Кирилл Печенин отданы в аренду "Нафтану" (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (19 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2017.
  5. Вайтюховский Н.И.: "Короткий шаг назад перед большим шагом вперед" (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (7 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.
  6. Печенин сменил "Витебск" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (5 студзеня 2020). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  7. Печенин стал игроком "Руха" (руск.). football.by (13 лютага 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  8. Защитник сборной Беларуси Кирилл Печенин перебрался из Бреста в ФНЛ (руск.). football.by (1 снежня 2021). Праверана 16 кастрычніка 2023.
  9. Наставник "Оренбурга" объяснил причину перевода Печенина в молодежный состав (руск.). football.by (9 лістапада 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  10. Кирилл Печенин расстался с "Оренбургом" (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.
  11. Кирилл Печенин официально стал футболистом "Крыльев Советов" (руск.). football.by (21 лютага 2024). Праверана 27 лютага 2024.