Аўгуст Кіцберг

(Пасля перасылкі з Кітцберг)

А́ўгуст Кі́цберг (эст.: August Kitzberg, да 1863 года Аўгуст Кіц, эст.: August Kitz; 29 снежня 1855, воласць Лаатрэ, Вільяндзіскі павет, Эстонія — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нацыянальнай драматургіі.

Аўгуст Кіцберг
August Kitzberg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аўгуст Кіц
Псеўданімы Tiibuse Jaak
Дата нараджэння 29 снежня 1855(1855-12-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1927(1927-10-10)[2][3][…] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Мова твораў эстонская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Да 1863 года Аўгуст Кіцберг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласці Аб’я, літаратурную дзейнасць пачаў у 1874 годзе. Пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 годзе пераехаў у Тарту, дзе працаваў у газеце Postimees. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцберга з тэатрам Ванемуйнэ.

Творчасць правіць

У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэалістычнае светаўспрыманне. У драматычных творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сацыяльнай несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зборніка «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—1921).

Ушанаванне памяці правіць

 
Помнік Аўгусту Кіцбергу ў Карксі-Нуі

У 1990 годзе ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбергу пастаўлены помнік[5]. На радзіме пісьменніка дзейнічае яго дом-музей[6].

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. August Kitzberg // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. August Kitzberg // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Monument to August Kitzberg (англ.). Visitestonia. Праверана 28 кастрычніка 2012.
  6. Museum-room of the writer August Kitzberg (англ.)(недаступная спасылка). Museums. Вільяндзімаа. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2007. Праверана 28 кастрычніка 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць