Кіяніт
Кіяні́т[2], дыстэн[2] — мінерал класа сілікатаў, астраўны сілікат алюмінію Al2O(SiO4). Мае 2 паліморфныя мадыфікацыі: андалузіт і сіліманіт[3].
Кіяніт | |
---|---|
![]() | |
Формула | Al2O(SiO4) |
Прымесь | Fe, Ca, Cr, Mg, Ti |
Статус IMA | approved mineral and/or valid name (A)[d][1] |
Фізічныя ўласцівасці | |
Колер | блакітны, сіні, зялёны, жоўты, чорны, шэры, бясколерны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты, прасвечвае |
Цвёрдасць | 4,5—5 (уздоўж); 6,5—7 (упоперак) |
Спайнасць | дасканалая па {100}, сярэдняя па {010} |
Злом | Няроўны |
Шчыльнасць | 3,56—3,67 г/см³ |
Сінгонія | трыклінная |
Крышталічная рашотка | a=7,112, b=7,844, c=5,574, Z=4 |
Аптычныя ўласцівасці | |
Паказчык пераламлення | a=1,712—1,718, b=1,72—1,725, g=1,727—1,734 |
![]() |
Склад
правіцьУтрымлівае 62,92 % Al2O3[4]. Дамешкі жалеза, хрому, кальцыю, тытану. Таксама прысутнічаюць галій, кобальт, калій і іншыя хімічныя элементы[3].
Уласцівасці
правіцьКрышталізуецца ў трыкліннай сінгоніі. Утварае выцягнутыя, слупкаватыя крышталі. Колер ад белага да блакітнага і блакітна-сіняга, зрэдку жоўты, шэры, зялёны, чорны і бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць па шкале Моаса ў папярочным напрамку 6,5—7, уздоўж крышталя — 4,5—5. Шчыльнасць 3,56—3,67[3] г/см³.
Паходжанне і радовішчы
правіцьКіяніт мае метамарфічнае паходжанне, зрэдку — магматычнае, вельмі рэдка — гідратэрмальнае[3]. Радовішчы маюцца ў Расіі, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Індыі, ЗША, Швейцарыі.
Выкарыстанне
правіцьВыкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотатрывалых матэрыялаў, керамікі, хімічнага посуду. Руда на алюміній. Зрэдку выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе ў якасці таннага вырабнога каменя[3].
Зноскі
- ↑ International Mineralogical Association International Mineralogical Association: Commission on New Minerals and Mineral Names // Mineralogical Magazine — Cambridge University Press, 1962. — Vol. 33. — P. 260–263. — ISSN 0026-461X; 1471-8022
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д Кианит // Каталог минералов (руск.)
- ↑ Kyanite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
Літаратура
правіць- Дамінікоўская Д. А. Кіяніт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 24. — 588 с., іл. — 10 000 экз.