Ларыса Емяльянаўна Мікуліч

(Пасля перасылкі з Ларыса Мікуліч)

Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (нар. 1 мая 1956, в. Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская артыстка тэатра лялек.

Ларыса Емяльянаўна Мікуліч
Дата нараджэння 1 мая 1956(1956-05-01) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія лялечнік
Тэатр
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Юрацішкаўскую базавую школу, затым паступіла на тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. Скончыла Мінскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў Магілёўскім тэатры лялек.

У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. У 2010 годзе атрымала Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак» — «За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек».

Ларыса Мікуліч з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам міжнародных фестываляў.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў ‎з 1985 года.

Творчасць правіць

Сярод роляў: Лэдзі Макбет, Геката («Трагедыя аб Макбеце» У. Шэкспіра), Камерыстка, Кабета, Каралева Бона («Паляванне на зубра» А. Жугжды), Каралева, Баба-Яга і інш. («Царэўна-жаба» Н. Гернет[ru]), Тытанія, Іпаліта («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), Яна («Чай на дваіх» А. Жугжды), Чорны, Фокуснік («Паэма без слоў» Я. Купалы), Чорная Дама («Прыгажуня і Пачвара» А. Жугжды), Пашанька («Марозка» М. Шурынавай), Кладзіна («Чырвоны Капялюшык» П. Кандрусевіча і А. Жугжды), Царэўна Аграфена, Цётка з акардэонам («Чароўны пярсцёнак» А. Жугжды), Герміёна («Зімовая казка[ru]» У. Шэкспіра), Бабуля, Анёл («Каралева Снягоў» А. Жугжды), Каза («Коткін дом» С. Маршака), Марта, Мыш, Жаба («Сапраўдная гісторыя Пярсцяначкі» А. Жугжды), Дама, Графіня Ганна Фядотаўна С-кая, Фон Мек Надзея Філарэтаўна, Лізавета Іванаўна («Пікавая дама» А. Пушкіна і П. Чайкоўскага).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Радасць творцы Ларысы Мікуліч // Врублеўскі В. Гісторыя школы і анамастыка. — Мінск, 2011. — С. 98—101.
  • Микулич, Л. Куклы — часть моей жизни(недаступная спасылка) : [беседа с актрисой Гродненского областного театра кукол Ларисой Микулич] / запис. О. Сиводедова // Твой город Гродно. — 2016. — № 7. — С. 28—29.