Самуіл Якаўлевіч Маршак
Самуіл Якаўлевіч Маршак (3 лістапада 1887, Варонеж — 4 ліпеня 1964) — савецкі паэт, перакладчык; адзін з пачынальнікаў расійскай дзіцячай літаратуры.
Самуіл Якаўлевіч Маршак | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Доктор Фрикен, Уэллер і С. Кучумов |
Дата нараджэння | 22 кастрычніка (3 лістапада) 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1964[2] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, пісьменнік, сцэнарыст, драматург, літаратурны крытык, дзіцячы пісьменнік, перакладчык |
Гады творчасці | 1904[3] — 1964 |
Жанр | паэзія і верш |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
|
![]() |
Біяграфічныя звесткі правіць
Вучыўся ў Лонданскім універсітэце (1913-14). У 1892-94 гадах жыў у Віцебску. У 1920 годзе арганізаваў у Краснадары адзін з першых расійскіх дзіцячых тэатраў. Друкаваўся з 1904 года.
Творчасць правіць
Пісаў вершы для дзяцей: «Казка пра неразумнае мышаня» (1923), «Вось які рассеяны» (1928), паэтычныя зборнікі «Дзеткі ў клетцы» (1923), «Рознакаляровая кніга» (1947), «Вершы для дзяцей» (1950). Аўтар аповесці ў вершах «Містэр Твістэр» (1933), «Апавядання пра невядомага героя» (1937), паэтычнай энцыклапедыі «Вясёлае падарожжа ад А да Я» (1952), п'ес-казак «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» (1922), «Церамок» (1941), «Дванаццаць месяцаў» (1943) і інш. Яго творы адметныя блізкасцю да фальклору, непасрэднасцю, добрай казачнасцю, гумарам, гарэзлівасцю. Кнізе «Выбраная лірыка» (1962) уласцівы глыбіня пранікнення ў вечныя праблемы быцця, шчырасць, імкненне да гармоніі. У вайну ствараў сатырычныя вершы і подпісы да палітычных плакатаў. Аўтар кнігі ўспамінаў «У пачатку жыцця» (1962), зборніка артыкулаў пра літаратурнае майстэрства «Выхаванне словам» (1961) і інш.
Майстар мастацкага перакладу: «Санеты Шэкспіра ў перакладах С. Маршака» (1948), вершы Р. Бёрнса, У. Бленка, Дж. Радары, Дж. Кітса, Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі і інш. Падтрымліваў творчыя сувязі з Я. Коласам. На беларускую мову асобныя творы С. Маршака пераклалі А. Астрэйка, П. Броўка, В. Вітка, К. Кірэенка, М. Лужанін, М. Маляўка, У. Шахавец, А. Якімовіч і інш.
Выбраная бібліяграфія правіць
- Собр. соч. Т. 1—8. М., 1968—72.
- Собр. соч. Т. 1—4. М., 1990.
- Надпись на часах: Эпиграммат. стихи. М., 1987.
Беларускія пераклады правіць
- Вайна з Дняпром. Мн., 1934.
- Пошта. Мн., 1937.
- Мы ваенныя. Мн., 1941.
- Дванаццаць месяцаў. Мн., 1947.
- Містэр Твістэр. 2 выд. Мн., 1952.
- Круглы год. Мн., 1953.
Зноскі
- ↑ а б Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Маршак Самуил Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
Літаратура правіць
- Шушкевіч С. Роздум над Дзвіною // Шушкевіч С. Выбр. тв. Мн., 1978. Т. 2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).