Латышы

(Пасля перасылкі з Латыш)

Латышы́ (лат.: latvieši) — балцкі народ, складае 62,1 % насельніцтва Латвіі (1,284 млн чалавек, згодна з перапісам 2011 года).

Латышы
(latvieši)
Агульная колькасць 1 423 тыс.
Рэгіёны пражывання  Латвія — 1 323 713

 Вялікабрытанія — 124 000 (2020)[1][2]
 ЗША — 91 096
 Расія — 18 979
 Літва — 2 300
 Беларусь — 1 549

Мова латышская
Рэлігія хрысціянства
Блізкія этнічныя групы літоўцы

Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям’і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць — 1 423 000 чал.[3]

Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў).

З XIII стагоддзя латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад шведскім, а з 1795 года латышскія землі сталі часткай Расійскай імперыі. Латышская народнасць склалася к XVII стагоддзю; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI стагоддзі (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі).

Назва правіць

Назва латышоў паходзіць ад назвы балцкага племені латгалаў, якое жыло на ўсходзе сучаснай Латвіі. Латгальская назва ў пісаных крыніцах XI—XIII ст. фігуруе яе летьгола, Lethigalli, Лотыгола. Другая аснова ад агульнабалцкага *galas «канец, край» (> мясціна, край, зямля).

Першая аснова гідранімічнага паходжання, ад напэўна не ідэнтыфікаванай ракі з назвай тыпу *Lata / *Leta, якую параўноўваюць з літоўскімі гідронімамі Latava, Latuva, Lat-upis (рэкі), Lat-ežeris (возера), латышскімі (у задзвінскім Відзэмэ) Late, Lat-upe. Далей да індаеўрапейскага *lat- «цячы»[4].

Назвы многіх рэгіёнаў, утвораныя ад назваў балцкіх плямёнаў, звязаныя менавіта з гідронімамі, якія найчасцей таксама не захаваліся і не ідэнтыфікуюцца. Назвы Галіндыя, Натангія (прускія землі), Яцвязь, Судовія (зямля роднасных яцвягам судоваў)[5], Селія[6], Нальшаны, верагодна і Літва, звязваюцца з гідронімамі з асновамі Gal-ind-, Nat-ang-, Jat-(а)v-, Sūd-(а)v-, Sel-, Nal-š-, Liet-(u)v-[7]. Мяркуецца, што на адпаведных рэчках маглі знаходзіцца сакральна-рэлігійныя цэнтры пэўнага рэгіёна (племені).

Знакамітыя латышы правіць

Заўвагі правіць

  1. Population of the UK by country of birth and nationality - Office for National Statistics. www.ons.gov.uk. Праверана 23 красавіка 2021.
  2. Population by country of birth and nationality, Annual Population Survey, Office of National Statistics, 2014] Архівавана 28 жніўня 2010 года.
  3. Latvian
  4. K. Karulis. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 504—507.
  5. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 207—208, 296—289, 649, 890.
  6. Топоров В. Н. Еще раз о неврах и селах в общебалтийском этноязыковом контексте (народ, земля, язык, имя). Из истории и.-евр. *neur-: *-nour- и *sel- (неумирающая память об одном балтийском племени) // Балто-славянские исследования. XVII. Москва, 2006. С. 479—482.
  7. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius: Mokslas, 1981. — С. 105, 137, 182, 185, 223, 231—232, 295, 319.

Літаратура правіць

  • Археология СССР. Т. 17. Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Л. А. Голубева [и др.]; Отв. ред. тома В. В. Седов; Редкол.: Б. А. Рыбаков (гл. ред.) [и др.]. — М.: Наука, 1987. — 510 с.
  • Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР, Ин-т языка и литературы; ред. А. Блинкена. — Рига : Зинатие, 1985. — 249 с.
  • Меркель, Г. Г. Латыши, особливо в Ливонии, в исходе философского столетия : Доп. к народоведению и человекознанию / Соч. Г. Меркеля; Пер. с нем. А. Н. Шемякина; [Предисл.] О. Бодянский. — Москва : О-во истории и древностей рос. при Моск. ун-те, 1870. — 181 с.
  • Палионис, Й. К проблеме диахронно-типологического изучения балтийских литературных языков / Й. Палионис // Балтийские языки в настоящем и прошлом / АН ЛатвССР. Ин-т языка и литературы им. А. Упита. — Рига : Зинатие, 1985. — С. 13—17.
  • Плаканс, А. Краткая история стран Балтии: [перевод с английского] / А. Плаканс. — Москва : Весь Мир, 2016. — 478 с.
  • Тугай, У. В. Латышы на Беларусі / У. В. Тугай. — Мн.: Ул. Скакун, 1999. — 133 с.
  • Языки мира: Балтийские языки / РАН. Ин-т языкознания; Ред. кол.: В. Н. Топоров, М. В. Завьялова, А. А. Кибрик и др. — Москва : Academia, 2006. — 224 с.
  • Plakans, A. The Latvians : a short history / A. Plakans. — Stanford, Calif. : Hoover Institution Press, Stanford University, 1995. — 257 p.