Лацінскі катэдральны сабор (Львоў)
Лацінскі катэдральны сабор, афіцыйна — Мітрапалічая базіліка Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, таксама вядомы як Катэдра — галоўны каталіцкі храм Львова і Львоўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі, які знаходзіцца ў цэнтры горада ў зоне Сусветная спадчыны ЮНЕСКА.
Храм | |
Лацінскі катэдральны сабор | |
---|---|
Латинський кафедральний собор | |
49°50′26″ пн. ш. 24°01′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Горад | Львоў, пл. Катэдральная, 1. |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Львоўская архідыяцэзія[d] |
Тып будынка | базіліка |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс, барока, эклектыка |
Архітэктар | Пётр Паляёўскі[d] |
Дата заснавання | 1360 |
Вышыня | 65 м |
Сайт | lwowskabazylika.org.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершым храмам, пабудаваным на гэтым месцы, быў невялікі драўляны рымска-каталіцкі касцёл, прысвечаны Святой Тройцы, пабудаваны ў 1344 годзе, які быў знішчаны пажарам праз шэсць гадоў. У 1360 годзе кароль Казімір III пачаў будаўніцтва сучаснай базілікі ў гатычным стылі як кафедральнага сабора зноў створанай каталіцкай дыяцэзіі. Яна была асвечана ў 1405 годзе, і парафія была перанесена сюды з касцёла Марыі Снежнай. У 1412 годзе сюды была перанесены цэнтр дыяцэзіі з Галіча. Будаўнічыя працы працягваліся на працягу ўсяго XV стагоддзя, і сабор быў канчаткова асвечаны ў 1481 годзе.
Сабор стаў сведкам многіх знамянальных падзей. У 1440 годзе мітрапаліт кіеўскі Ісідар, спыніўшыся ў Львове на зваротным шляху з Фларэнтыйскага сабора, адслужыў тут імшу на знак хрысціянскага адзінства. Храм наведвалі некалькі каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх, у першую чаргу Ян II Казімір, які тут прысвяціў усю Рэч Паспалітую Панне Марыі, што стала вядома як Львоўская клятва.
У 1761-1776 гадах сабор быў перабудаваны ў стылі барока з прыбудовай высокай званіцы. У 1776 годзе цудатворны абраз Божай Маці, які знаходзілася ў саборы, быў каранаваны папскімі каронамі і змешчаны ў галоўны алтар. У 1892-1898 гадах прэсбітэрый быў перабудаваны ў неагатычным стылі, былі ўстаноўлены вітражы па праекце Юзафа Мехафера і Яна Матэйкі. У 1910 годзе Папа Пій X надаў сабору статус Малой базілікі.
Пасля савецкай акупацыі Заходняй Украіны сабор з'яўляўся адной з дзвюх цэркваў у Львове, якія не былі зачыненыя або падпарадкаваныя праваслаўнаму Маскоўскаму Патрыярхату (другі храм - касцёл Святога Антонія на Лычакаве), у той час як дэпартаваныя ў Польшчу львоўскія біскупы пражывалі ў Любачаве недалёка ад мяжы з Украінай. У 1991 годзе Папа Ян Павел II аднавіў львоўскую дыяцэзію.
Між тым пасля Другой сусветнай вайны цудатворны абраз Маці Божай быў перанесены ў Кракаў, а затым у 1974 годзе - ў Любачаў. У 1983 годзе ён быў зноў каранаваны на Яснай Гуры і ў цяперашні час знаходзіцца ў Любачаве. Львоўскаму сабору належыць копія, якая была каранаваная Папам Янам Паўлам II падчас яго візіту ва Украіну 26 чэрвеня 2001 года.