Леанід Вікенцьевіч Лойка
Леанід Вікенцьевіч Лойка (1 сакавіка 1944, в. Сакаўка, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 21 кастрычніка 2007) — беларускі гісторык, выкладчык. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар.
Леанід Вікенцьевіч Лойка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 2007 (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2003) |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьУ 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў выкладчыкам і дацэнтам, намеснікам дэкана гістарычнага факультэта.
У 1981 годзе быў накіраваны на працу ў Польшчу. Працаваў дырэктарам Дома савецкай навукі і культуры ў Варшаве, дарадцам пасольства СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы.
Вярнуўшыся на радзіму, у якасці дацэнта, а потым прафесара выкладаў у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1990 года Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання). З 1991 працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры міжнародных адносін, а з 1996 года загадваў кафедрай дыпламатычнай і консульскай службы. З 1993 года ён быў галоўным рэдактарам закрытага ўладамі часопіса «Беларуская мінуўшчына».
Выкладчыцкую і актыўную грамадска-палітычную дзейнасць спалучаў з даследчыцкай і навукова-арганізацыйнай працай. Сферай яго навуковых зацікаўленняў былі грамадска-палітычныя працэсы ў Польшчы[1].
Палітычная дзейнасць
правіцьУ гады перабудовы ўвайшоў у лік тых партыйных інтэлігентаў, якія спрабавалі давесці да кіраўніцтва КПБ думку аб неабходнасці рэфармавання партыі. Пасля жнівеньскага путчу 1991 года і яго аднадумцы заснавалі Партыю народнай згоды, устаноўчы з’езд якой адбыўся 14 красавіка 1992 года. Паступова левае крыло ПНЗ узяло курс на аб’яднанне з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (заснавана 2 сакавіка 1991 годзе). Быў адным з ініцыятараў стварэння ў Беларусі Сацыял-дэмакратычнага саюзу (1995), у які ўвайшлі БСДГ, ПНЗ і Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды. Калі 29 чэрвеня 1996 года БСДГ і ПНЗ аб’ядналіся, увайшоў у Цэнтральны Камітэт і Выканаўчае Бюро Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народнай Грамады), узначаліў Праграмную камісію БСДП.
Памяць
правіцьУ Мінску на факультэце міжнародных адносін БДУ ў гонар прафесара і аднаго з тэарэтыкаў БСДП (НГ) Леаніда Лойкі названа аўдыторыя.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Лойко Леонид Викентьевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. — ISBN 978-985-11-0385-6 — С. 540.