Леанід Мікалаевіч Апанасюк
Леанід Мікалаевіч Апанасюк (8 студзеня 1956, в. Партызанская, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 24 чэрвеня 2021) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Леанід Мікалаевіч Апанасюк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1956[1] |
||||||
Смерць | 24 чэрвеня 2021 (65 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 8 студзеня 1956 года ў в. Партызанская Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, заатэхнік.
Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; старшынёй Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды Правіць
- Медаль «За працоўныя заслугі» (4 кастрычніка 1999 года)[2]
Асабістае жыццё Правіць
Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б в https://web.archive.org/web/20160303041215/http://house.gov.by/index.php/,7041,33815,,,0,,,0.html
- ↑ Апанасюк Леанід Мікалаевіч . Узнагароды Беларусі. Праверана 4 верасня 2020.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016. (бел.)