Леапольд Дэльпацэ
Леапольд (Пётр-Леапольд) Дэльпацэ (нар. 25 студзеня 1802, г. Верона (Венецыя) — 23 красавіка 1864) — дзяржаўны службовец.
Леапольд Дэльпацэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1802 |
||||||
Смерць |
23 красавіка 1864 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання |
Варыянты імя Леапольд Валенціевіч Дэльпацэ або Дэльпац, Леапольда дэль Пацэ.
Біяграфія
правіцьПаходзіў з венецыянскага роду Дэльпацэ. Род вядомы ў Рэчы Пасталітай з XVII ст., кароль Ян Казімір са згоды Варшаўскага сейма адаптаваў афіцэра войск Рэчы Паспалітай — Франца Дэльпацэ, да шляхецкага стану[1].
Нарадзіў 25 студзеня 1802 года ў Вероне (Венецыя), ахрышчаны 27 студзеня 1802 года ў Веронскім касцёле. Сын Валянціна (хр. 14.02.1774) і Альжбеты Заварысэ.
На працягу 4 гадоў вучыўся ў Імператарскім Веронскім вышэйшым вучылішчы і ў настаўніка французскай мовы прафесара Скальдафэры (пасведчанне дырэктара вучылішча А. Рыкабелі ад 02.06.1845). Да 1829 жыў у г. Мінску пры дзядзьку Бярнардзе, даў прысягу на вернасць расійскаму стальцу і залічаны ў склад купцоў 3-й гільдыі г. Мінска (1829).
Дэпутат Мінскай гандлёвай дэпутацыі ў 1833—1836 гадах, мінскі гарадскі галава у 1836—1839, 1851—1854 і 1859—1864 гадаў, у 1838—1852 член, у 1852—1854 — дырэктар Мінскага губернскага папячыцельнага аб турмах камітэта, у 1839—1851 гадах засядальнік ад купецтва ў Мінскім сумленным судзе, у 1839—1851 гадах прысутнічаў у Мінскім прыказе грамадскай апекі, у 1843—1854 гадах сябра Слуцкага чалавекалюбівага таварыства. У 1864 годзе купец 2-й гільдыі г. Мінска
У другой палове 1830-х гг. на свае ўласныя сродкі зрабіў нівеліроўку плошчы Новага Рынку ў Мінску і на яе месцы заклаў пачаткі будучага Аляксандраўскага сквера, за старанную службу на гарадскіх грамадскіх пасадах атрымаў ад грамадскасці г. Мінска падзяку (пахвальны ліст ад 23.06.1842). Рабіў вывад шляхецтва ў 1843 годзе, справа Дэльпацэ захоўваецца ў НГАБ (ф.319, воп. 2, спр. 889, л. 47).
Меў уласны каменны дом і гандлёвы склад він у г. Мінску на рагу вул. Койданаўскай і Высокага Рынку.
У 1864 годзе на працягу 12 дзён да сваёй смерці знаходзіўся пад арыштам «па справе пра выдачу пашпартоў». Памёр 23 красавіка 1864 года ў Мінску «ад крывацёку і старэчай немачы». Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Сям’я
правіцьУ 1824 годзе ажаніўся з дваранкай Канстанцыяй Ежаўнай Стрэнкоўскай (нар. каля 1806) у маёнтку Асечына Чарэйскай парафіі Сенненскага павета. У 1828—1834 гадах вёў з ёй справу аб скасаванні шлюбу, у гэты час яна жыла ў доме мужа сваёй сястры Ксаверыя Міхалавіча Завадскага на вул. Зборавай у Мінску. Памёрла 9 мая 1834 у г. Мінску, пахавана на Кальварыйскіх могілках. З ёй меў сыноў:
- Бярнард. Памёр у дзіцячым узросце.
- Леан-Юзаф (нар. 1.03.1828 у г. Мінску, хр. 13.03.1828 у Мінскім кафедральным касцёле — 10.08.1829, г. Мінск). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
- Міхал (нар. 29.09.1833 — пам. пасля 01.01.1894). У 1833—1848 гадах выхоўваўся ў маёнтку Юстынпаль Мінскага павета і г. Мінску як сын двараніна Ксаверыя Міхалавіча Завадскага ад яго 1-га шлюбу, у 1845—1846 гадах вучань павятовага дваранскага вучылішча ў г. Мінску, залічаны ў склад купцоў г. Мінска (1850). Меў жонку Камілію (пам. пасля 01.01.1894).
Пасля ажаніўся з дваранкай Маргарытай Ежаўнай Кабылінскай (нар. каля 1811 — пасля 01.01.1894). Жонка трымала ў Мінску магазін моднага жаночага адзення. З ёй дзеці:
- Станіслаў-Фелікс (нар. 21.11.1837 у г. Мінску на Высокім Рынку, хр. 28.11.1837 у Мінскім кафедральным касцёле — пам. пасля 01.01.1894). Атрымаў адукацыю ў лясным вучылішчы ў с. Лісіна Царскасельскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні. Падляснічы (1860—1862) і ляснічы (1862—1863) 2-га Гродзенскага лясніцтва Гродзенскай губерні, прапаршчык Корпуса ляснічых (1862), ляснічы Смаленскага лясніцтва Смаленскай губерні (1863—1864). Выключаны са складу купцоў г. Мінска (пастанова Мінскай казённай палаты ад 01.04.1864). У шлюбе з дачкай двараніна Анеляй Янаўнай Матусевіч (пам. пасля 1863), дзяцей не меў (на 1863).
- Альфонс-Ян (Адольф) (нар. 22.10.1839 у г. Мінску на Высокім Рынку, хр. 19.11.1839 у Мінскім кафедральным касцёле — пам. пасля 01.01.1894). Жонка Ганна Уладзіміраўна (нар.1843 — пасля 01.01.1894).
- Німфа-Іягана (нар. 10.11.1845 у г. Мінску на Высокім Рынку, хр. 09.12.1845 у Мінскім кафедральным касцёле — пам. пасля 01.01.1894).
- Цэцылія-Маргарыта (нар. 10.11.1845 у г. Мінску на Высокім Рынку, хр. 09.12.1845 у Мінскім кафедральным касцёле — пам. да 1850).
Крыніцы
правіць- ↑ Гл. індэгенат у Volumine Legum, T. IV. -- P. 570, а таксама Канстытуцыі Варшаўскага сейма 1658, 1661, 1662 гадоў — P. 873, 939.
Літаратура
правіць- 208. ДЭЛЬПАЦЭ, ДЭЛЬПЕШЫ герба «ГАЗДАВА»2 // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 5. Д / Я. С. Глінскі [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск : Беларусь, 2018. — 847 с. — ISBN 978-985-01-1252-1.