Лебедзь малы, лебедзь тундравы (Cygnus bewickii) — від птушак з сямейства качыных.

Малы лебедзь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cygnus bewickii Yarrell, 1830

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  714735
EOL  4383209
FW  368620

Апісанне правіць

Белы, жоўтая дзюба з чорным канцом. Малы лебедзь вельмі падобны да клікуна, але меншы ростам: даўжыня цела 115—127 см і 170—195 см размах крылаў. Важыць малы лебедзь каля 5—6 кг. Самка крыху меншая за самца.

Голас малога лебедзя таксама падобны да голаса клікуна, толькі цішэй і ніжэй. Акрамя гэтага ў малога лебедзя дзюба мае больш чорнага колеру, тады як у клікуна наадварот, чорны колер прысутнічае толькі на кончыку дзюбы.

Пашырэнне правіць

Насяляе азёры, а таксама разлівы рэк у травяністай або балоцістай тундры; зімоўкі ў вусцях рэк, прыбярэжных азёрах, а таксама марскіх затоках.

Арэал на поўначы Палеарктыкі ад паўвострава Канін да вусця Калымы і вострава Аджон і Чукоткі. Пералётны від. Месца зімовак: паўночны захад Еўропы (галоўным чынам Галандыя, Брытанскія астравы і Ірландыя), лакальна Паўднёвая Еўропа, узбярэжжа Каспійскага мора, Паўднёвая, Цэнтральная і Усходняя Азія. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі, залётны ў час міграцый від.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць на купіне або сухім грунце, у месцы з добрым аглядам. Яно ў выглядзе кола, галоўным чынам з моху; верхняя частка з сухіх водных раслін, у высцілцы, акрамя таго, пух або пер’е.

Яйкі (2—5) пераважна падоўжаныя або набліжаныя да эліптычных, белаватыя (пад час наседжвання з’яўляюцца жоўта-карычневыя плямы).

Падвіды правіць

  • C. c. bewickii — Палеарктыка;
  • C. c. columbianus — Неаарктыка.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.