Лебяда чырвоная[4] (Chenopodium rubrum) — аднагадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства лебядовыя (Chenopodiaceae).

Лебяда чырвоная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium rubrum

Сінонімы
гл. ніжэй

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  3560
GRIN  t:311144
IPNI  77121013-1
TPL  ???

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй ад 10 да 80 см. З тоўстым прамым або ляжачым вуглаватым ў перасеку сцяблом чырванаватага колеру. Лісце тоўстае, глянцавае з зубчастымі бакамі. Кветкі сабраны ў коласападобныя суквецці. На адной расліне спее да 3000 штук насення.

Сінонімы правіць

Арэал правіць

Распаўсюджана па ўсім паўночным паўшар'і, у Паўночнай Амерыцы і Еўразіі. Сустракаецца па берагах вадаёмаў, на солонцах, у дарог і вакол паселішчаў.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Расліна можа выкарыстоўвацца для салат або як кампанент баршчу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць