Лецыдзе́я (Lecidea) — род накіпных лішайнікаў сямейства лецыдзеевых.

Лецыдзея

Лецыдзея бура-чорная (Lecidea fuscoatra)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lecidea Ach. (1803)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  190034
NCBI  88631
EOL  20962
MB  1803

Апісанне правіць

Слаявіна паверхневая, аднародная, гладкая, зярністая ці бародаўчатая шараватага колеру. Пладовыя целы чорныя, цвёрдыя, акруглыя з добра развітым краем, часта з чорным голым (іншы раз укрытым налётам) дыскам. Сумкі з 8 бясколернымі аднаклетачнымі спорамі. Размнажэнне пераважна сумкаспорамі.

Арэал і экалогія правіць

Вядома сотні відаў, пашыраны ўсюды, найбольш ва ўмераным клімаце. На Беларусі каля 20 відаў, у т. л. лецыдзея бародаўчатая (Lecidea glomerulosa), лецыдзея дубовая (Lecidea quernea), лецыдзея бура-чорная (Lecidea fuscoatra) і інш. Трапляюцца на камянях, радзей на іншых субстратах.

Значэнне правіць

Індыкатарныя расліны.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Лецидея: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)