Леў Ільіч Мечнікаў
Леў Ільіч Мечнікаў (30 мая 1838, Санкт-Пецярбург — 30 чэрвеня 1888) — расійскі географ і сацыёлаг. Брат І. І. Мечнікава. Адзін з аўтараў працы «Землеапісанне для народу» (Жэнева, 1868). У 1874—1876 гг. чытаў лекцыі ў Такійскім універсітэце і вывучаў Японію. З 1876 года быў памочнікам Э. Рэклю па стварэнні працы «Усеагульная геаграфія. Зямля і людзі». У 1881 годзе апублікаваў даследаванне пра Японію, у 1889 — працу «Цывілізацыя і вялікія гістарычныя рэкі» (абодва на французскай мове), дзе выказаў тэорыю развіцця цывілізацый пад уплывам спрыяльных прыродных фактараў.
Леў Ільіч Мечнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1888 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ілья Іванавіч Мечнікаў[d][2] |
Маці | Emilia Barto Mechnikov[d][2] |
Дзеці | Nadine Kontchewsky[d] |
Род дзейнасці | географ, этнолаг, гісторык, сацыёлаг, журналіст, выкладчык універсітэта, рэвалюцыянер |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Футабатэй Сімэй |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Мечников Лев Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б http://www.jewage.org/wiki/en/Profile:P1322531202
Літаратура
правіць- Мечнікаў Леў Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).