Лотаць
Лотаць[3][4] (Cáltha) — невялікі род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Лотаць | |||||||||||||||||
![]() Лотаць балотная (Caltha palustris) — тыпавы від роду Лотаць | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Caltha L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, сэрца- або ныркападобнае, чаргаванае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоўка.
АрэалПравіць
Лотаць балотная (Caltha palustris). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
Налічваецца каля 90[4] відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца толькі 1 від — лотаць балотная (Caltha palustris)[5]; трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
ЗначэннеПравіць
Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, фітанцыдныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 4,0 4,1 БелЭн, 1999
- ↑ Растения Беларуси
ЛітаратураПравіць
- Лотаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 350. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Калужница — род Caltha: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Caltha (Калужница) // ИАС «ООПТ России» (руск.)