Лубін вузкалісты

Лубін вузкалісты[3] (Lupinus angustifolius) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Кармавая культура.

Лубін вузкалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lupinus angustifolius L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25937
NCBI  3871
EOL  703664
GRIN  t:22805
IPNI  504124-1
TPL  ild-8552
Lupinus angustifolius — Тулузскі музей

Апісанне правіць

Сцябло прамое, вышынёй 50-120 см. Лісце пальчата-складанае, чарговае, з вузкімі лісточкамі, якіх бывае 5-11. Кветкі матыльковага тыпу, жоўтыя, сабраны ў доўгіх верхавінных гронках, тычынкі усё зрослыя ў трубачку. Песцік сагнуты, схаваны ў лодачцы. У любінаў пераважае самаапыленне, хоць можа быць і перакрыжаванае апыленне насякомымі. Плод — боб, трохі членісты, вялікі, буры, на верхавіне з калючкай, пакрыты ўзорам. Бабы лёгка рэпаюцца пры паспяванні. Насенне бобападобнае, шэрае, са светлымі плямкамі. Корань стрыжневы, з вялікай колькасцю бакавых каранёў, якія распаўсюджваюцца глыбока ў глебу і маюць вялікую засваяльную здольнасць. Клубянькі ў лубіну вялікія; яны пакрываюць як галоўны корань, так і бакавыя. Лубін вузкалісты мае выдатную азотазасваяльную здольнасць.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лубін вузкалісты часцей за ўсё вырошчваюць у пару  (укр.) на зялёнае ўгнаенне. Падобныя з ім лубін жоўты (Lupinus luteus) і Lupinus albus. Асабліва важнае значэнне набываюць безалкалоідныя формы любінаў, якія выкарыстоўваюцца на корм жывёле.

Распаўсюджанне правіць

Расліна шырока распаўсюджана ва ўсіх міжземнаморскіх краінах, а таксама ў Малой Азіі, Закаўказзі і Іране. Інтрадукаваны ў Паўднёвай Афрыцы і Паўднёва-Заходняй Аўстраліі. Шырока культывуецца ў Паўночнай Еўропе (Германіі, Нідэрландах, Польшчы, Усходняй Еўропе), у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША і ў Новай Зеландыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.

Спасылкі правіць

  • Zhukovsky, P.M. (1929). A contribution to the knowledge of genus Lupinus Tourn. Bull. Apll. Bot. Gen. Pl.-Breed., Leningrad-Moscow, XXI, I:16-294.
  • Gladstones, J.S. (1998). Distribution, Origin, Taxonomy, History and Importance. In: J.S. Gladstones et al. (eds.), Lupin as Crop Plants. Biology, Production and Utilization. 1-39.