Лугамавічы

вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета Іўеўскага раёна Беларусі

Лу́гамавічы, Лугамо́вічы[1] (трансліт.: Luhamavičy, руск.: Лугомовичи) — вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 117 км ад Мінска.

Вёска
Лугамавічы
Вёска Лугамавічы, 2010 год
Вёска Лугамавічы, 2010 год
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
каля 1250 года
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
  • 111 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231365
Аўтамабільны код
4
Лугамавічы на карце Беларусі ±
Лугамавічы (Беларусь)
Лугамавічы
Лугамавічы (Гродзенская вобласць)
Лугамавічы

У 1940—1954 гадах цэнтр Легамовіцкага сельсавета.

Гісторыя

правіць

Першае згадванне пра вёску Лугамавічы можна знайсці ў працах Тэадора Нарбута. Каля 1250 года Кіян, прыняўшы хрост, заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў у Любчы (Навагрудскі раён) і перадаў ім Лугамавічы ў валоданне[2]. Вёска належала да Дудскага староства, тут знаходзілася рэзідэнцыя старосты. У XVII стагоддзі вёскай валодалі Ян Караль Хадкевіч (1608), Тэадор Дэнгаф (1653), Марыян Валовіч, Казімір Гарбачэўскі (1665), Замойскія, Пацы, Буйніцкія. У 1789 годзе лугамавіцкі маёнтак набылі Іеранім і Барбара Зянковічы[3]. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай імператрыца Кацярына II аддзяліла маёнтак Лугамавічы ад Дудскага староства і ў 1796 годзе аддала нейкаму Рахману[3]. Той, маючы канфлікты з суседзямі, праз два гады прадаў маёнтак Корсаку, які ў 1800 годзе ў сваю чаргу перапрадаў яго Самуэлю Воўк-Ланеўскаму (1768—1851)[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1999 год — 172 чалавекі
  • 2001 год — 166 чалавек[2]
  • 2010 год — 111 чалавек

Вядомыя асобы

правіць

Вёска ў культуры

правіць

Лугамавічы ўзгадваюцца ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш»:

<…> Бо то ж гэта Дабрынскія самі
на Мышскім заездзе змагаліся там з маскалямі,
каторых расейскі прывёў генарал Вайніловіч
і, злодзей, прыяцель ягоны пан Воўк з Лугамовіч.
Ці помніце, як мы забралі Ваўка да няволі
і як ужо вешаць хацелі на бэльцы ў стадолі,
што быў ён слугой маскалём, мужыкам жа тыранам;
сяляне ж, дурныя, ўзялі й злітавалісь над панам![4].

—Адам Міцкевіч, Пан Тадэвуш

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б Вера Гулідава. Пра пані засталася памяць, Пра пана — страшныя легенды, А вёска яшчэ збіраецца пажыць… // Іўеўскі край. — 2001-10-31. — № 83 (7264). — С. 3.
  3. а б в Czesław Jankowski. Powiat oszmiański. Materiały do dziejów ziemi i ludzi. — Petersburg: Księgarnia K. Grendyszyńskiego, 1898. — Т. 3. — P. 46—51.
  4. Адам Міцкевіч. Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам / Пер. Б. Тарашкевіча. — Ольштын: Поезежэ, 1984. — С. 146.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць