Лу́ннік ажыва́ючы[3] (Lunaria rediviva) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Луннік (Lunaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Луннік ажываючы
LunariaRediviva.jpg
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lunaria rediviva L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23239
NCBI  283746
EOL  583862
GRIN  t:22796
IPNI  286670
TPL  kew-2344210

Рэлікт трацічнага перыяду, арэал скарачаецца, рэдкі від.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Арэал віду ахоплівае амаль усю тэрыторыю Еўропы (Данія, поўдзень Швецыі, Аўстрыя, Бельгія, Германія, Венгрыя, Польшча, Албанія, Балгарыя, Югаславія, Італія, уключаючы Сардзінію, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія), у тым ліку Еўрапейскую частку Расіі (паўночны ўсход), Беларусь, Украіну[4]. Занесена ў Паўночную Амерыку.

Расце ў цяністых лісцяных лясах на свежых, слабакіслых, багатых пажыўнымі рэчывамі, гумусных, друзлых, шчабністых або гліністых глебах.

Батанічнае апісаннеПравіць

Сцябло вышынёй 30-100 см, прамы, наверсе разгалінаваны, шурпаты, пакрыты бялёсымі адлеглымі валасінкамі.

Лісце на хвосціках, сэрцападобныя, зубчастыя, каротка-валасістыя. Ніжняе лісце супратыўнае, верхняе чарговае. Зверху цёмна-зялёнае, коратка апушанае, знізу сіне-зялёнае, апушана валасінкамі ў асноўным па жылках.

Кветкі буйныя, духмяныя, сабраны ў мяцёлкавае суквецце. Пялёсткі ліловыя, зрэдку белыя, даўжынёй каля 14 мм. Цвіце ў красавіку — чэрвені.

Струкі павіслыя, буйныя, даўжынёй 4-5 см, даўгавата-эліптычныя, з абодвух канцоў вострыя. Насенне пупышкападобнае, шырыня іх удвая больш даўжыні. Насенне спее ў жніўні.

Від апісаны з Еўропы.

Злева направа:
Ліст (верхні бок). Кветка (павялічана). Струкі.

Практычнае выкарыстаннеПравіць

Насенне лунніку ажываючага валодае мачагонным і заспакаяльным дзеяннем. У старадаўніх рускіх лячэбніках можна знайсці шматлікія згадкі пра гэту расліну. Водны настой насення лунніку ўжывалі пры курчах ў дзяцей, так званым «радзімчыку», пры эпілепсіі, а таксама як мачагонны сродак.

Хімічны склад расліны пакуль не вывучаны. Цяпер як лекавую яе амаль не выкарыстоўваюць.

Аддае перавагу друзлай, добра ўвільготненай глебе. Размнажаецца вегетатыўна і насеннем. У спрыяльных умовах дае багаты самасеў. Частых перасадак не любіць.

ТаксономияПравіць

Вид Лунник оживающий входит в род Луннік (Lunaria) сямейства Капуставыя (Brassicaceae) парадку Капустакветныя (Brassicales).


  яшчэ 14 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 1 ці 2 віды
       
  парадак Капустакветныя     род Луннік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Капуставыя     від
Луннік ажываючы
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 400 родаў  
     

АховаПравіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 


Расліна ставіцца да рэдкіх і знікаючых відаў. Занесена Ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 77. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле GRIN. Гл. картку расліны

ЛітаратураПравіць