Лучайка (прыток Мнюты)
рака ў Беларусі
Луча́йка — рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Мнюта (басейн Заходняй Дзвіны).
Лучайка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 21 км |
Басейн | 121 км² |
Вадацёк | |
Выток | Возера Сельцы |
• Месцазнаходжанне | за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравыя |
• Вышыня | 158,2 м |
• Каардынаты | 55°14′46,94″ пн. ш. 27°49′06,90″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Мнюта |
• Месцазнаходжанне | за 0,5 км на захад ад вёскі Жукі Ложныя |
• Каардынаты | 55°22′04,77″ пн. ш. 27°43′32,58″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
Краіны | Беларусь |
Рэгіёны | [[Віцебская вобласць|Віцебская вобласць]] |
Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 121 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰. Выцякае з возера Сельцы за 0,9 км на поўнач ад вёскі Гаравыя Глыбоцкага раёна, вусце за 0,5 км на захад ад вёскі Жукі Ложныя Шаркоўшчынскага раёна. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу 2,5 км і ўгару ад вусця на працягу 5,7 км.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 378. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- Рака Лучайка (прыток ракі Мнюта) Архівавана 20 мая 2012.