Луі Ван-Гут (фр.: Louis van Houtte[5] або нідэрл.: Louis Van Houtte[6], або нідэрл.: Louis Benoît Van Houtte[7]; 29 чэрвеня 1810(1810-06-29)[1], Іпр, Заходняя Фландрыя[2]9 мая 1876(1876-05-09)[1], Гент[3]) — бельгійскі[5][7] батанік[5], садавод[5][6] і мэр горада Гендбруге (цяпер частка Гента)[6].

Луі Ван-Гут
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1810(1810-06-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1876(1876-05-09)[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, памолаг, палітык, дзеяч мастацтваў, мастак-ілюстратар навуковых прац, літограф
Узнагароды
Imperial Order of the Rose
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Louis Benoît Van Houtte на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія

правіць

Луі Ван-Гут нарадзіўся ў горадзе Іпр 29 чэрвеня 1810 года[5]. У 1839 годзе, пасля вяртання з экспедыцыі ў Бразілію, Ван-Гут адправіўся ў Гент, дзе заснаваў Школу садаводства і садаводчы часопіс «Флора цяпліц і садоў Еўропы» (Flore des serres et des Jardins de l’Europe). Усяго з 1845 па 1883 год было выдадзена 23 тамоў гэтага часопіса; часопіс працягваў выходзіць і пасля яго смерці[5]. Ван-Гут таксама заснаваў гадавальнік раслін. Каля 1845 года пачаў адпраўляць калекцыянераў раслін за архідэямі і іншымі экзатычнымі раслінамі ў Паўднёвую і Цэнтральную Амерыку[5]. Прадпрыемства Ван-Гута разводзіла расліны для многіх еўрапейскіх аранжарэй. Першая {{bt-bellat|вікторыя амазонская|Victoria amazonica}} у Еўропе была вырашчана менавіта ў яго, у спецыяльна пабудаванай аранжарэі[5].

 
Помнік Луі Ван-Гуту

На 1870 год гадавальнік Луі з 50 аранжарэямі[5] плошчай 14 гектараў стаў лічыцца лепшым у Бельгіі. Луі Ван-Гут памёр у Генце 9 мая 1876 года[5].

 
 
 
Батанічныя ілюстрацыі з часопіса Flore des serres et des Jardins de l'Europe: Aristolochia goldieana (злева), Heliconia bihai і Phenakospermum guyannense [syn. Urania guyanensis] (у цэнтры), Kniphofia uvaria (справа)

Навуковая дзейнасць

правіць

Луі Ван-Гут спецыялізаваўся на папаратнікападобных і насенных раслінах[7].

Публікацыі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #1037481674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1037481674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1037481674 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://www.bonhams.com/auctions/17324/lot/7117/ Праверана 19 сакавіка 2020.
  5. а б в г д е ё ж з і к л Louis van Houtte (1810—1876). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2021. Праверана 21 чэрвеня 2011.
  6. а б в г д Louis Van Houtte (1810—1876). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 21 чэрвеня 2011.
  7. а б в International Plant Names Index: Louis Benoît Van Houtte (1810—1876). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2016. Праверана 21 чэрвеня 2011.

Спасылкі

правіць