Людміла Анатольеўна Дабрыніна

Людмі́ла Анато́льеўна Дабры́ніна (20 лістапада 1961, пас. Леніна, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Людміла Анатольеўна Дабрыніна
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 20 лістапада 1961(1961-11-20) (63 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 20 лістапада 1961 года ў пас. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, эканаміст па бухгалтарскім уліку; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працавала эканамістам па працы ў калгасе «Новы свет» Расонскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам старшыні, начальнікам аддзела эканомікі Расонскага раённага аграпрамысловага аб'яднання; намеснікам начальніка ўпраўлення, начальнікам аддзела эканомікі сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта; галоўным эканамістам, намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы, генеральным дырэктарам ААТ «Оршабудматэрыялы»; намеснікам старшыні Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

правіць

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Асабістае жыццё

правіць

Замужам, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.

Спасылкі

правіць