Людміла Мікалаеўна Чумак

Людміла Мікалаеўна Чумак (15 мая 1950, в. Крамяніца, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 9 чэрвеня 2009) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1999), прафесар (2004).

Людміла Мікалаеўна Чумак
Дата нараджэння 15 мая 1950(1950-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 2009(2009-06-09) (59 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1971), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1976).

Працавала ў Парэцкай СШ (Лідскі раён, Гродзенская вобласць), СШ № 12 г. Гродна, Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, філалагічны факультэт, кафедра прыкладной лінгвістыкі, у 1994—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: сінтаксіс сучаснай рускай мовы; руская мова як замежная; сацыялінгвістыка; лінгвакультуралогія.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Чумак Людмила Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 555.
  • Чумак Людмила Николаевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2015. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 462.
  • Чумак Людміла Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 289. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Чумак Людміла Мікалаеўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 324.
  • Людміла Мікалаеўна Чумак // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — Мінск, 2001. — № 1. — С. 93.
  • Кафедра прыкладной лінгвістыкі // Філалагічны факультэт : да 70-годдзя заснавання / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2009. — С. 153—156.