Адкрыць галоўнае меню

Людовік XII (фр.: Louis XII) (27 чэрвеня 1462 — 1 студзеня 1515), меў мянушку «Бацька Народа» (фр.: Le Père du Peuple) — 35-ы кароль Францыі, і адзіны манарх з Валуа-Арлеанскай лініі дынастыі Валуа. Адрозніваўся вельмі актыўнай замежнай палітыкай.

Людовік XII
фр.: Louis XII
Louis-xii-roi-de-france.jpg
BlasonIledeFrance.svg
сцяг
23-і Кароль Францыі
7 красавіка 1498 — 1 студзеня 1515
Каранацыя: 27 мая 1498, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік: Карл VIII
Пераемнік: Францыск I
 
Дзейнасць: суверэн
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 27 чэрвеня 1462[1]
Смерць: 1 студзеня 1515[1] (52 гады)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Валуа
Бацька: Карл, герцаг Арлеанскі
Маці: Марыя Клеўская[d]
Жонка: Жанна Французская, Ганна Брэтонская і Марыя Цюдар[d]
Дзеці: Клод Французская, Рэне Французская[d] і Michel Bucy[d]
 
Узнагароды:
Order of Saint Michael

БіяграфіяПравіць

Людовік нарадзіўся 27 чэрвеня 1462 года ў Шато дэ Блуа, у Блуа, Цюрэнь (сёняшні дэпартамент Луар-э-Шэр). Сын Шарля, герцага Арлеанскага і Марыі Клеўскай, ён сам стаў герцагам Арлеанскім па смерці свайго бацькі ў 1465 годзе.

У 1480-х Людовік прыняў удзел у так званай Вар’яцкае вайне супраць каралеўскай ўлады. Разам з Францыскам II, герцагам Брытонскім, ён уступіў у бой з каралеўскім войскам у бітве пры Сент-Абін-дзю-Карм’ер, але быў ушчэнт разбіты і ўзяты ў палон. Атрымаўшы каралеўскае дараванне, ён далушыўся да свайго кузена, караля Карла VIII, у італьянскай кампаніі. Па смерці свайго кузена Людовік стаў каралём Францыі.

Унутраная і замежная палітыка. КіраваннеПравіць

Нягледзячы на тое, што ён прыйшоў да ўлады даволі позна і вельмі нечакана, Людовік дзейнічаў энергічна, правёўшы рэформы ў французскай юрыдычнай сістэме, знізіўшы падаткі і палепшыўшы арганізацыю ўрада, у шмат чым паўтараючы сваёго сучасніка Генрыха VII. Людовік таксама прадэманстраваў вялікі талент у кантролі над сваім дваранствам, асабліва над магутнай фракцыяй Бурбонаў, што вельмі паспрыяла стабільнасці французскага ўрада. Блуаскай прывілеяй 1499 года ды Ліёнскай прывілеяй 1510 года ён пашырыў паўнамоцтвы каралеўскіх суддзяў і зрабіў крокі да барацьбы з карупцыяй у юрыдычнай сістэме. Заблытанае французскае заканадаўства, заснаванае на звычаях, мела быць сабрана ў кодэкс і ратыфікавана каралеўскай пракламацыяй.

У сваіх намаганннях усталяваць кантроль над Міланскім герцагствам, на якое ён меў спадчынныя правы праз сваю бабулю, Валянціну Вісконьці, Людовік распачаў шэраг вайсковых кампаній, якія сталі пачаткам Італьянскіх войн. У 1499 годзе французы паспяхова ўсталявалі кантроль над Міланам, які на 12 наступных гадоў стаў французскай цвержай ў Італіі. Найвялікшы поспех Людовіку прынесла перамога ў бітве пры Аньядэлла ў 1509 годзе падчас вайны з Венецыяй. Нягледзячы на поспехі з 1510 года акалічнасці змяніліся не на карысць Францыі, калі Папа-Ваяўнік Юлій II ўзыйшоў на папскі пасад і сфармаваў Святую Лігу, якая мела супрацстаяць амбіцыям французаў у Італіі.

Людовік, разам з Фердынандам II Арагонскім, зрабіў спробу падзелу Неапалітанскага каралеўства. Умовы падзелу былі вызначаныя ў Гранадскім дагаворы 1500 года паміж двума манархамі. Нягледзячы на гэта, паміж Іспаніяй і Францыяй выбухнула вайна, і да 1504 года французы згубілі сваю долю неапалітанскіх уладанняў.

Людовік стаўся каралём, які быў шанаваны сваім народам. На момант яго смерці дэфіцыт кароннага скарбу не быў большы за дэфіцыт на час смерці Карла VIII ў 1498 годзе, нягледзячы на шэраг дарагіх вайсковых выправаў у Італію. Яго фіскальныя рэформы праведзеныя ў 1504 і 1508 гг. падцягнулі і палепшылі збор падаткаў. Ён заслужана дастаў тытул «Бацькі Народа» («Le Père du Peuple»), якім ён быў узнагароджаны Генеральнымі Станамі ў 1506 годзе.

Сям’яПравіць

Жонкі: 1) Жанна Французская (1476—1499)
2) Ганна Брэтонская (1499—1514)
3) Марыя Цюдар (з 1514)

Дзеці: дочкі: Клод і Рэнэ

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

СпасылкіПравіць