Лёзненскі лясгас

Лёзненскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова на тэрыторыі Лёзненскага раёна, заснаваная ў 1984 годзе. Мяжуе з Аршанскім і Віцебскім лясгасамі, на ўсходзе лясгаса праходзіць дзяржаўная граніца з Расіяй. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў г.п. Лёзна. У структуры прадпрыемства 7 лясніцтваў, дрэваапрацоўчы цэх, лесагадавальнік плошчай 22 га са штогадовай гадоўляй 2 млн шт. сеянцаў (хвоя, елка, дуб, ясень, клён і інш.), лесапаляўнічая гаспадарка, паляўнічая база на 8 койка-месцаў, домік паляўнічага на 5 месцаў. Агульная плошча складае 68 950 га, у т.л. пакрытая лесам 61 568 га, сярэдні ўзрост насаджэнняў 51 год. Вырабляе (2010): дзелавую драўніну, балансы бярозавыя, яловыя, хваёвыя і асінавыя, тэхналагічную сыравіну мяккалісцевых парод і інш. лесаматэрыялы, піламатэрыялы апрацаваныя (дошка, брус, брусок, пілаваныя нарыхтоўкі) і неапрацаваныя (піловачнік, балансы, фанерны краж і інш.); прадукцыя пабочнага лесакарыстання — бярозавік, мёд, ягады, венікі. На тэрыторыі лясгаса знаходзіцца Бабінавіцкі ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння, батанічны заказнік мясцовага значэння Бор. Экспартуе прадукцыю ў Літву, Латвію, Расію, Польшчу.

Лёзненскі лясгас
Тып арганізацыі лясгас[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1984

ЛітаратураПравіць

  • Лиозненский лесхоз // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.)  / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.