Лідзія Іванаўна Мацкевіч

Беларускі навуковец

Лідзія Іванаўна Мацкевіч (нар. 1 мая 1950 года ў в. Вількішкі Вільнюскага р-на Літвы) — беларускі навуковец, педагог, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Лідзія Іванаўна Мацкевіч
Lidziya Matskevich.jpg
Дата нараджэння 1 мая 1950
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера эканоміка, менеджмент
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік
Альма-матар

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1971 годзе. У 1977 годзе таксама скончыла аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытуту эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску.

Дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)» абараніла ў 1982 годзе ў Навукова-даследчым інстытуце эканомікі, працы і кіравання ў сельскай гаспадарцы ў Маскве. Тэма дысертацыі: «Рацыянальная арганізацыя вытворчасці свініны на прамысловай аснове ў Беларускай ССР».

У 1988 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія пры Савеце Міністраў СССР прысвоіла ёй навуковае званне старшага навуковага супрацоўніка па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі (сельская гаспадарка)». У 2010 годзе Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

У 1977 годзе пачала працаваць у Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску — спачатку на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, затым — старшага навуковага супрацоўніка. У 1989 годзе была прызначана на пасаду загадчыка аддзела эканомікі, арганізацыі і кіравання Беларускага навукова-даследчага інстытуту ільна. З 1991 года пачала працаваць у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце: спачатку дацэнтам кафедры эканомікі і арганізацыі прадпрыемстваў АПК, затым — загадчыкам гэтай кафедры, пасля — прарэктарам па эканамічнай рабоце. У 1998 годзе была прызначана на пасаду начальніка аддзела аналіза, прагноза, удасканалення механізму гаспадарання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе пачала працаваць намеснікам начальніка — начальнікам аддзела фінансаў, цэнавога рэгулявання і інвестыцый Галоўнага ўпраўлення эканомікі канцэрна «Белдзяржхарчпрам». У 2003 годзе пачала працаваць на пасадзе дацэнта ў Прыватным інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ў Мінску. З 2006 года працуе ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці на пасадах дацэнта кафедры маркетынга і менеджмента, кафедры эканомікі і кіравання.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе пытанні інавацыйнай дзейнасці як ключавога фактару эканамічнага развіцця краіны, пытанні эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, ацэнкі эканамічнага эфекту і тэндэнцый у змяненні паказчыкаў, якія характарызуюць эканамічнае развіццё малога і сярэдняга бізнесу, асаблівасці інавацыйнай дзейнасці прадпрыемстваў, сістэму ацэнкі выніковасці і дэтэрмінанты аптымізацыі кантрольна-нагляднай дзейнасці і інш.

Зноскі

СпасылкіПравіць