Лідзія Ільінічна Сцяпанава
Лідзія Ільінічна Сцяпа́нава[2] (руск.: Степа́нова Лидия Ильинична; 10 (22) студзеня 1899 — 13 лістапада 1962) — савецкі рэжысёр дакуметальнага і навукова-папулярнага кіно. Лаўрэат Сталінскіх прэмій (1947, 1948, 1949, 1950, 1951). Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1957 года[3].
Лідзія Ільінічна Сцяпанава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 (22) студзеня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1962 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0994431 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Разані. Скончыла Разанскую Марыінскую жаночую гімназію і Вышэйшыя жаночыя агульнаадукацыйныя курсы імя П. Ф. Лесгафта ў Санкт-Пецярбургу[3]. У 1918—1922 гадах працавала ў Разані ў шэрагу ўстаноў[3]. У 1923 годзе пераехала ў Маскву, працавала на кінафабрыцы «Культкіно». З 1925 года — памочнік рэжысёра, са снежня 1926 года — тэхнічны памочнік рэжысёра на здымках двух фільмаў пад кіраўніцтвам рэжысёра Я. М. Пасельскага на Маскоўскай аб’яднанай кінафабрыцы «Саўкіно», пазней працавала рэдактарам-мантажорам[3]. З 1928 года — рэжысёр маскоўскіх кінафабрык — «Саўкіно», «Саюзкіно», «Саюзкінахронікі» (з 1944 года — Цэнтральная студыя дакументальных фільмаў). У час Вялікай Айчыннай вайны з 15 лістапада 1941 года па жнівень 1942 года знаходзілася ў эвакуацыі разам з кінастудыяй у горадзе Куйбышаў[3]. З 20 ліпеня па 31 жніўня 1943 года знаходзілася ў вайсковых частках Заходняга фронту, дзе праводзіла кіназдымкі (разам з кінааператарам і рэжысёрам Р. Б. Гікавым) для фільма «Арлоўская бітва»[3]. 10 лютага 1953 года звольненая са студыі разам з асноўнымі членамі здымачнай групы фільма «Па Краснадарскім краі» па асабістым распараджэнні І. В. Сталіна[3]. Пасля яго смерці была прынята на кінастудыю «Маснавукфільм»[3].
Памерла 13 лістапада 1962 года. Пахавана ў Маскве на Новых Данскіх могілках.
Творчасць
правіцьПрацы Л. І. Сцяпанавай адлюстроўвалі найважнейшыя падзеі ў жыцці СССР. У якасці рэжысёра акрамя кінастудыі ЦСДФ прымала ўдзел у здымках на «Масфільме», «Таджыкфільме», Куйбышаўскай студыі кінахронікі, Алма-Ацінскай студыі мастацкіх і хранікальных фільмаў, Ташкенцкай студыі мастацкіх і дакументальных фільмаў[3].
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны» (1944)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» (1948)
- Сталінская прэмія I ступені (1947) — за фільм «Савецкая Эстонія» (1946)
- Сталінская прэмія II ступені (1948) — за фільм «Масква — сталіца СССР» (1947)
- Сталінская прэмія II ступені (1949) — за фільм «Дэмакратычная Венгрыя» (1948)
- Сталінская прэмія II ступені (1950) — за фільм «1 мая 1949 года»
- Сталінская прэмія III ступені (1952) — за фільм «Савецкі Казахстан» (1950)
Узнагароджана двума ордэнамі Венгерскай Народнай Рэспублікі за фільм «Дэмакратычная Венгрыя»[3].
Зноскі
правіць- ↑ Степанова Лидия Ильинична // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Лидия Степанова // Музей ЦСДФ (руск.)
Літаратура
правіць- Сцяпа́нава Лідзія Ільінічна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 317. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степанова Лидия Ильинична // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Степа́нова Лидия Ильинична // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 529. — 637 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
правіць- Лидия Степанова // Музей ЦСДФ (руск.)
- Лидия Степанова // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
- Степанова Лидия Ильинична // КИНО-СССР Архівавана 5 лістапада 2023. (руск.)
- Степанова-Курпель Лидия Ильинична (руск.) // «Память народа» — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны
- Степанова-Курпель Лидия Ильинична (руск.) // Музейный комплекс «Дорога памяти»