Лі́дыя Фрэ́йманэ (лат.: Lidija Freimane, у шлюбе Па́стэрнака; 6 красавіка 1920, г.п. Дандушэнь, Сарокскі павет, Губернатарства Бесарабія, Каралеўства Румынія, цяпер Малдова) — латышская актрыса. Народная артыстка СССР (1970). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР 1950, 1951.

Лідыя Фрэйманэ
Lidija Freimane
Дата нараджэння 6 сакавіка 1920(1920-03-06) ці 6 красавіка 1920(1920-04-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 1992(1992-01-18)[2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Грамадзянства
Дзеці Крысціне Пастэрнака[d] і Катрыне Пастэрнака[d]
Прафесія акцёрка
Тэатр Латвійскі Нацыянальны тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1980 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1956
Народны артыст СССР— 1970 Сталінская прэмія — 1950 Сталінская прэмія — 1951
IMDb ID 1846726

Біяграфія правіць

Нарадзілася 6 сакавіка 1920 года ў бесарабскім сяле Дандушэнь (цяпер Малдова).

У 1921 годзе сям'я пераехала ў Рыгу. У 19291936 гадах вучылася ў Рыжскай пачатковай школе № 2, у 19361941 гадах у прыватным камерцыйным вучылішчы В. Олафа. Пасля яго заканчэння ў 19411944 гадах працавала ў Латвійскім крэдытным банку бухгалтарам. У 19441945 гадах служанка ў пякарні і пакаёўка ў гасцініцы ў Оберштаўфене (Баварыя, Германія).

У верасні — кастрычніку 1945 года артыстка дапаможнага складу Елгаўскага тэатра драмы.

У 19451948 гадах вучылася ў драматычнай студыі пры Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР і адначасова працавала машыністкай у гэтым тэатры. З 1947 года актрыса Дзяржаўным тэатры драмы Латвійскай ССР імя А. Упіта.

У 19661986 гадах старшыня Тэатральнага таварыства Латвіі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР 6—8-га скліканняў.

Памерла 18 студзеня 1992 года ў Рызе. Пахавана на Лясных могілках[3].

Творчасць правіць

Яе мастацтва вызначаецца знешняй стрыманасцю ў спалучэнні з унутраным драматызмам. Сярод роляў: Аніта («Сын рыбака» В. Лаціса), Ошу Ганна («Зямля зялёная» А. Упіта), Надзея («Варвары» М. Горкага), Федра («Федра» Ж. Расіна), Стэла («Мілы лгун» Дж. Кілці) і інш.

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 ліпеня 2016.
  3. Zudusī Latvija - Rīgas Meža kapi. Kapa piemineklis Jāzepa Pasternaka un Lidijas Freimanes ģimenei(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 8 студзеня 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць