Лік Архімеда (
) — безразмерная велічыня, якая выкарыстоўваецца пры разліку руху вадкасці, які ўзнікае з-за неаднароднасці яе шчыльнасці. Велічыня названа ў гонар старажытнагрэчаскага вучонага Архімеда.
Лік Архімеда вызначаюць наступным чынам:

дзе
— паскарэнне свабоднага падзення (9,81 м/с ²);
— шчыльнасць вадкасці, кг / м ³;
— шчыльнасць цела, кг/м ³;
— дынамічная вязкасць, Па·с;
— кінематычная вязкасць;
— вызначальны лінейны памер цела, м.