Лінус Торвальдс
Лінус Бенедыкт Торвальдс (28 снежня 1969 у Хельсінкі, Фінляндыя), фінскі праграміст, сусветна вядомы як арганізатар распрацоўвання ядра Linux. Цяпер выконвае ролю каардынатара гэтага праекту.
Лінус Торвальдс | |
---|---|
шведск.: Linus Torvalds | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | шведск.: Linus Benedict Torvalds |
Род дзейнасці | праграміст, распрацоўшчык праграмнага забеспячэння |
Дата нараджэння | 28 снежня 1969 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Nils Torvalds[d] |
Маці | Anna Torvalds[d] |
Жонка | Tove Torvalds[d] |
Дзеці | Patricia Miranda Torvalds[d], Daniela Yolanda Torvalds[d] і Celeste Amanda Torvalds[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
|
Сайт | torvalds-family.blogspot.com |
![]() |
У пач. 1990-х гг. Лінус пачаў распрацоўваць аналаг Minix (аперацыйнай сістэмы Э.Таненбаўма), UNIX-падобную аперацыйную сістэму для ПК. Цяпер Linux працуе на мностве іншых архітэктур.
БіяграфіяПравіць
Лінус нар. у Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі, у сям'і журналістаў Ганны і Нільса Торвальдсаў. Абодва бацькі былі ў свой час студэнцкімі актывістамі Хельсінкскага ўніверсітэта ў 1960-х гг. Бацька Лінуса быў камуністам, у сяр. 1970-х гг. вучыўся ў Маскве.
Лінус Торвальдс вучыўся ў Хельсінкскім універсітэце ў 1988 — 1996, пры канцы вучобы атрымаў магістарскае званне па камп'ютарных тэхналогіях (тэма магістарскай работы: Linux: пераносная аперацыйная сістэма).
З жонкай пазнаёміўся на ўводных курсах у камп'ютарнай лабараторыі ўніверсітэта. Лінус даў усёй групе заданне даслаць яму са сваіх персанальных камп'ютараў ліст. Тады яго будучая жонка (слухачка гэтых курсаў) даслала Лінусу e-mail, у якім запрасіла яго на сустрэчу. Цяпер у сям'і Торвальдсаў тры дачкі: Патрысія Міранда (нар. 5 снежня 1996), Даніэла Яланда (нар. 16 красавіка 1998) і Цэлестыя Аманда (нар. 20 лістапада 2000).
Торвальдс разам з сям'ёй пераехаў у Сан Хасэ, Каліфорнія. У чэрвені 2004 Торвальдсы пераехалі ў Портланд, Арыгон, бліжэй да працоўнага месца Лінуса.
Лінус працаваў у кампаніі Transmeta з лютага 1997 па чэрвень 2003, зараз працуе ў Лабараторыі Адкрытых Крынічных Кодаў, калектыўна створанай многімі карпарацыямі.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122924517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.