Літуаністыка (часопіс)
«Літуані́стыка» (літ.: Lituanistica) — літоўскі навуковы часопіс. Выдаецца ў Вільнюсе з 1990 года на літоўскай мове 4 разы на год Літоўскай АН. Асвятляе праблемы развіцця літоўскай гісторыі, археалогіі, літаратуры, фалькларыстыкі, мовы[2]. Мае раздзелы «Артыкулы», «Публікацыі», «Агляды, думкі», «Палеміка», «Рэцэнзіі» і інш.
«Літуаністыка» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Lituanistica |
Тып | навуковы часопіс[d] |
Краіна | |
Заснавана | 1990 |
Тэматыка | літуаністыка[d] |
Мова | літоўская |
Галоўны офіс | |
ISSN | 0235-716X і 2424-4716 |
Вэб-сайт | lmaleidykla.lt/ojs/index… |
Змяшчае артыкулы па гісторыі і культуры Літвы, Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага, беларуска-літоўскіх узаемасувязях: «Беларуская карта ў палітычнай гульні Каўнаса і Масквы ў 1920—1925 гадах» А. Каспаравічуса, «Культурнае ўзаемадзеянне і нацыянальная ідэнтычнасць ва ўсходнелітоўскай і заходнебеларускай вёсцы (канец XIX — першая палова XX ст.)» Р. Мяркене, «Пячаці Вялікага княства Літоўскага ў XIII—XVIII стст.» Э. Рымшы (усе 1997), «Музеі Віленскага універсітэта XVIII — пачатку XIX стагоддзя» Н. Кяршытэ, «Пра паходжанне розніцы паміж літоўскімі і беларускімі палітычнымі аспірацыямі ў час Першай сусветнай вайны» Э. Гімжаўскага (абодва 1998) і інш.; рэзюмэ на англійскай, нямецкай, французскай мовах, рэцэнзіі на працы літоўскіх, польскіх, рускіх, нямецкіх, італьянскіх, украінскіх даследчыкаў[3].
Зноскі
- ↑ The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0235-716X
- ↑ Анатоль Літвіновіч. «Літуаністыка» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 407.
- ↑ А. Ф. Літвіновіч. «Літуаністыка» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 420.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
правіць- Lituanistica . Lmaleidykla.lt. Праверана 14 ліпеня 2020.