Леў Барысавіч Талалай
Леў Барысавіч Талала́й[2], або Моўша-Лейб Талалай (3 студзеня 1906, Баранавічы — 1942) — яўрэйскі савецкі паэт і педагог, пісаў на ідышы.
Леў Барысавіч Талалай | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942[1] ці 1943 |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, педагог |
Мова твораў | ідыш |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску.
У 1924 годзе быў селькарам газеты «Магілёўскі селянін».
У 1925—1926 гадах працаваў настаўнікам Вендаражскай пачатковай школы Магілёўскага раёна, у 1926—1929 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме[3].
Захавалася ўступнае сачыненне Льва Талалая пра яго першыя ўражанні ад Віцебска і тэхнікума.
Леў Талалай у часы вучобы ў тэхнікуме ўдзельнічаў у літаратурных вечарынах, чытаў на іх свае вершы.
Прызваны ў Чырвоную Армію. З 1932 года — супрацоўнік яўрэйскай газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 1936—1941 гадах выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 годзе на фронце[2].
Творчасць
правіцьПершы верш апублікаваў у 1924 годзе. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940).
Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).
Зноскі
- ↑ Талала́й Леў Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 398. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Яковлева Г. Н. 2017.
Літаратура
правіць- Леў Барысавіч Талалай // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Талала́й Леў Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Яковлева, Г. Н. Витебский еврейский педагогический техникум в 1920-е годы(руск.) // Ученые записки УО «ВГУ имени П. М. Машерова». — 2017. — Т. 24. — С. 28—41.