Людміла Георгіеўна Гафо

беларуская архітэктарка
(Пасля перасылкі з Л. Г. Гафо)

Людміла Георгіеўна Гафо (нар. 2 лістапада 1919, в. Кара-Аджы, Акмячэцкі раён, Крымская вобласць2 сакавіка 2022) — беларуская архітэктар. Распрацоўніца многіх пасляваенных праектаў забудовы Мінска.

Людміла Георгіеўна Гафо
Дата нараджэння 2 лістапада 1919(1919-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 сакавіка 2022(2022-03-02) (102 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і грэчаскага рыбака. Пасля заканчэння школы ў г. Еўпаторыя паступіла на факультэт архітэктуры Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1941 годзе пасля заканчэння 3-га курса інстытута разам з іншымі студэнтамі была накіравана на вытворчую практыку ў г. Падольск, дзе іх заспела Другая сусветная вайна. Разам з аднакурснікамі перавялася на вучобу ў Маскоўскі архітэктурны інстытут, дзе сумяшчала вучобу з маскіроўкай аб’ектаў Масквы, капаннем процітанкавых равоў. У 1942 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Ташкент, дзе 23-гадовая Людміла Гафо працавала капіявальніцай. У 1945 годзе інстытут вярнуўся ў Маскву, Людміла Гафо атрымала дыплом і была накіравана на аднаўленне Мінска[1].

Працавала ў інстытуце «Белсельпраект» (1945—1947), Упраўленні на справах архітэктуры Мінска (1947—1949), інстытуце «Белдзяржпраект» (1949—1953). У 1954—1983 галоўны архітэктар праектаў у майстэрні генплана інстытута «Мінскпраект»[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

Жыла ў г. Мінску[3]. Памерла 2 сакавіка 2022 года[4].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: генпланы Мінска на 1980 (1963) і на 2000 (1980), карэкціроўка генплана на 1980 і асноўныя напрамкі развіцця Мінска на 2000 (1971), ТЭА генплана Мінска на 2010 (1979, усе ў аўтарскім калектыве)[2]. Пад яе кіраўніцтвам і ў аўтарскім калектыве распрацаваны праекты планіроўкі Ленінскага праспекта (1947)[3], заходняй планіровачнай зоны Мінска (1974), прамысловага раёна па вул. Платонава (1972), НДІТаўтапрама (1973)[3], праект сілуэту Мінска (1973)[3], парка Перамогі (1967), жылых раёнаў Усход 1 (1965), Паўднёвы Захад 2, 3 (1976), па Лагойскім тракце (1954), вуліцах Маскоўскай, Чкалава, Брылеўскай (усе 1955), К. Лібкнехта (1958), Аэрадромнай (1967)[2], Горкага (1969)[3].

Сям’я правіць

У шлюбе з архітэктарам Натанам Шпігельманам[5], ад якога, верагодна, мела сына Юрыя Натанавіча Гафо, спецыяліста ў вобласці металургіі і матэрыялазнаўства[6]

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), прэмія Савета Міністраў СССР (1985, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку генплана развіцця Мінска[3].

Зноскі

Літаратура правіць