Любоў Канстанцінаўна Тарасюк
Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (руск.: Любовь Константиновна Тарасюк; 7 снежня 1953, в. Пінкавічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 чэрвеня 2006) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Сябра праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1981). Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Любоў Канстанцінаўна Тарасюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 снежня 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 2006 (52 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, паэтка, пісьменніца |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1980) |
Альма-матар |
|
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў сям'і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскай гасцініцы. З залатым медалём скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе. Значны ўнёсак у фармаванне светапогляду будучага навукоўца зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Іосіфавіч Калоша[1].
Скончыла БДУ (1975) з чырвоным дыпломам[2]. З 1978 па 2005 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры.
Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць». Узначальвала суполку філалагічнага факультэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991—2005)[3].
Літаратар, паплечнік Любові Тарасюк, Анатоль Шушко, так згадаў студэнцкія гады:
Яшчэ вучачыся на філфаку яе любімы настаўнік і падтрымшчык быў Ніл Сымонавіч Гілевіч - гэта бясспрэчна. Потым яна і засталася на кафедры беларускай літаратуры. Натура ў Любы была, яна была цягавітая, яна ўкінулася ў навуку. Нездарма яе першы зборнік вершаў быў выпушчаны куды пазней ужо, хаця яна ў студэнцкія гады магла выдаць паэтычны зборнік таму, што вершы ў яе цудоўныя, менавіта палесскія такія, разумныя, дасціпныя. Настолькі яна шукала слова, як паэт, яна магутная была б, кінулася ў навуку. |
Цяжкая і працяглая хвароба, з якой Любоў Тарасюк мужна змагалася, узяла верх. У 2005 годзе яна пакінула Мінск і вярнулася ў родныя Пінкавічы, дзе заўчасна памерла на 53-м годзе жыцця, 16 чэрвеня 2006 года. Пахавана на мясцовых могілках.
Творчасць
правіцьДэбютавала ў 13-гадовым узросце (1966) у газеце «Піянер Беларусі», але сама навукоўца лічыла за дэбют падборку вершаў, якія надрукавалі ў «Маладосці» праз 7 гадоў (1973) [4].
Даследавала класічную і сучасную паэзію. Аўтар манаграфій «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999).
Стварыла звыш 200 навукова-метадычных прац для навучальных устаноў.
Творы
правіць- «Смага ракі» (1983)
- «Апалогія красы» (2003)
Зноскі
Літаратура
правіць- Тарасю́к Любоў Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 439. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Гілевіч і Быкаў выхавалі “палескую разумніцу” Архівавана 12 лютага 2017.
- Інтэрнэт-партал «Медиа-Полесье», Дмитрий Кисель. Любовь Тарасюк. Мой берег родной… Полесье
- «Наша Ніва», Міхась Скобла. Люба Тарасюк
- беларуская электронная бібліятэка «Беларуская палічка». Вернасць вытокам. Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі
- беларуская электронная бібліятэка «Беларуская палічка». Смага ракі
- нацыянальны паэтычны партал «Вершы беларускіх паэтаў». Люба Тарасюк
- Інтэрнэт-партал «Краязнаўства Берасцейшчыны». 7 снежня 2013 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Любы (Любові Канстанцінаўны) Тарасюк (1953—2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўцы
- Беларускае Радыё Рацыя. На Палессі ўшануюць імя літаратуразнаўцы Любові Тарасюк (фота)