Ларыса Мікалаеўна Смірнова
Ларыса Мікалаеўна Смірнова (нар. 8 мая 1949, Полацк) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры.
Ларыса Мікалаеўна Смірнова | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1985 годзе спецфакультэт Маскоўскага архітэктурнага інстытута. З 1971 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. З 1996 года — намеснік дырэктара па архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Пражывае ў Мінску[1].
Творчасць
правіцьАўтар больш як 50 горадабудаўнічых праектаў і навукова-даследчых работ. Асноўныя з іх (аўтар, у аўтарскім калектыве, кіраўнік аўтарскага калектыва): генеральны план г. Віцебска (1973[2], 1983[1]); генпланы гарадоў Гарадок (1977)[1], Паставы (1976[1]), Бягомль і інш. Віцебскай вобласці (1974—1980); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Лучоса» ў Віцебску (1984)[2]; ПДП жылых раёнаў Паўночнага (1979) і на поймавых тэрыторыях у Барысаве (1980)[1]; праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра г. Віцебска (1985); праект дэталёвай планіроўкі жылога раёна «Білева» ў Віцебску (1987); БНБ «Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення горадабудаўнічых праектаў» (1996); Горадабудаўнічая хартыя краін СНД (у аўтарскім калектыве, 1998); праект горадабудаўнічай рэканструкцыі цэнтральнай часткі г. Давыд-Гарадка з помнікам князю Давыду (1999); горадабудаўнічая рэканструкцыя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра (2000); генеральныя планы гарадоў — абласных цэнтраў рэспублікі (Брэст, Магілёў, Гродна, Гомель, Віцебск; 2003); дэталёвы план цэнтра Віцебска (2005); праект горадабудаўнічага развіцця трансмежных рэгіёнаў Беларусь — Украіна (2009), Беларусь — Польшча (2010); праект парку забаў тыпу «Дыснэйлэнд» у прыгараднай зоне Мінска (2009); генеральны план новага горада энергетыкаў Астраўца (2009)[2].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2004), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва імя У. А. Караля (1999), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Смирнова Лариса Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Смирнова Лариса Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
правіць- Смирнова Лариса Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Смирнова Лариса Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)