Людміла Пятроўна Царанкова
(Пасля перасылкі з Л. Царанкова)
Людміла Пятроўна Царанко́ва (дзявочае Сцяфа́нава; нар. 7 лістапада 1930, г. Варонеж, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2006) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968).
Людміла Пятроўна Царанкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2006 (75 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1953 годзе Магілёўскае музычнае вучылішча. У 1953—1989 гадах салістка Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі. Валодае прыгожым голасам чыстага тэмбру. Выканаўца народных песень, сольных партый у харавых і кантатна-аратарыяльных творах беларускіх, рускіх і заходне-еўрапейскіх кампазітараў: «Дняпро» Я. Туранкова, «Павей, ветрык» Р. Пукста, «Мелодыя» С. Рахманінава, «Авэ Марыя» А. Луццы ў апрацоўцы Э. Тырманд і інш.
Зноскі
Літаратура правіць
- Царанкова Людміла Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).