Майкл Хартлі Фрыдман (англ.: Michael Hartley Freedman; нар. 21 красавіка 1951, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — матэматык з даследчай групы ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. У 1986 годзе быў удастоены Філдсаўскай прэміі за яго працу над абагульненай гіпотэзай Пуанкарэ. Фрыдман і Рабіён Кірбі паказалі, што гіпотэза справядлівая для n = 4.

Майкл Фрыдман
англ.: Michael Freedman
Дата нараджэння 21 красавіка 1951(1951-04-21)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Бенедыкт Фрыдман[d]
Маці Нэнсі Фрыдман[d]
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера матэматыка[2], тапалогія[2], геаметрыя[2] і manifold[d][3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уільям Браўдэр[d]
Вядомыя вучні Ian Agol[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Фрыдман нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Лос-Анджэлесе, унук пісьменніка Давіда Фрыдмана. У 1968 годзе ён паступіў у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а затым працягнуў вучобу ў Прынстанскім універсітэце, дзе ў 1973 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі за сваю дысертацыю Codimension-Two Surgery, напісаную пад кіраўніцтвам Уільяма Браўдэра. Пасля заканчэння ўніверсітэта Фрыдман быў прызначаны выкладчыкам кафедры матэматыкі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Ён займаў гэтую пасаду да 1975 года, калі стаў членам Інстытута перспектыўных даследаванняў (IAS) у Прынстане. У 1976 годзе ён быў прызначаны асістэнт-прафесарам на кафедры матэматыкі Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега (UCSD).

Фрыдман атрымаў мноства іншых узнагарод і ганаровых званняў, уключаючы Стыпендыю Слоана, Стыпендыю Гугенхайма, Стыпендыю Мак-Артура і Нацыянальны навуковы медаль ЗША. Абраны членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Амерыканскага матэматычнага таварыства.

У цяперашні час ён працуе ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, дзе яго каманда прымае ўдзел у распрацоўцы тапалагічнага квантавага камп’ютара.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Czech National Authority Database Праверана 18 лістапада 2024.
  4. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
  5. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.