Майсей Іванавіч Таідзэ

мастак

Майсей (Масе) Іванавіч Таі́дзэ (21 студзеня (2 лютага) 1871 — 17 чэрвеня 1953) — грузінскі савецкі мастак, жывапісец, педагог. Народны мастак СССР (1953), Народны мастак Грузінскай ССР (1953)[3], правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1947), Герой Працы (1932). Бацька мастака І. М. Таідзэ.

Майсей Іванавіч Таідзэ
груз. მოსე ივანეს ძე თოიძე
Дата нараджэння 2 лютага 1871(1871-02-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 1953(1953-06-17)[2][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Іраклій Майсеевіч Таідзэ і Aleksandra Toidze[d]
Род дзейнасці мастак, графік, настаўнік
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Ілья Яфімавіч Рэпін
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Тыфлісе. У 1896—1899 гадах вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу ў І. Я. Рэпіна. З 1899 года М. І. Таідзэ жыў у Тыфлісе (Тбілісі), прымаў удзел у асветніцкай і падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасці, супрацоўнічаў з прагрэсіўнымі грузінскімі газетамі і часопісамі 1880-х — 1890-х гадоў. У 1922 годзе арганізаваў Народную мастацкую студыю і выкладаў у ёй. У 1930—1953 гадах М. Таідзэ прафесар Тбіліскай акадэміі мастацтваў.

Член Грузінскага мастацкага таварыства (1916—1921), Таварыства грузінскіх мастакоў (1922—1929), Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыйнай Расіі (з 1927)[3]. Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (РЭЎМАС) Грузіі (1929—1931) і Асацыяцыі рэвалюцыйных мастакоў Грузіі «Сарма» (1930—1932)[3].

Памёр М. І. Таідзэ 17 чэрвеня 1953 года ў Тбілісі.

Творчасць правіць

 
Партрэт В. Цулукідзэ. 1951

У творчасці М. І. Таідзэ 1890—1910-х гадоў пераважаюць яркія, вострахарактарныя сцэны народнага быту Грузіі, партрэты, адметныя вытанчанай шчырасцю і цеплынёй. Далейшая творчасць мастака адлюстроўвае сацыялістычнае будаўніцтва, новы быт грузінскага народа, падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод асноўных прац М. І. Таідзэ: «Мцхетоба» (1899—1901), «Кавалі» (1904), «Партрэт маці» (1904—1905), «Рэвалюцыя» (1918), «Стары Тбілісі» (1919), «Паўстанне 1905 года ў Тыфлісе» (1930), «Ліст з фронту» (1942—1943), «Жанчыны Тбілісі рыхтуюць падарункі фронту» (1943—1944), «Цар Іраклій падпісвае праект трактата» (1945), «Стаханаўская брыгада зварачнага цэха» (1947), «Песня перамогі» (1948), «Партрэт народнай артысткі Грузінскай ССР А. Таідзэ ў ролі Н. Чаўчавадзе» (1952) і іншыя.

Узнагароды і званні правіць

Памяць правіць

У 1968 годзе ў Тбілісі, у кватэры-майстэрні М. І. Таідзэ створаны дом-музей[4].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Таі́дзе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 383. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Тои́дзе Моисей (Мосе) Иванович // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 31—32. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Тои́дзе Моисей (Мосе) Иванович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць