Майсей Іосіфавіч Сладкевіч

Майсей Іосіфавіч Сладкевіч (нар. 1 верасня 1906, в. Янавічы, Віцебская губерня — 1980, Масква) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1944).

Майсей Іосіфавіч Сладкевіч
Дата нараджэння 1 (14) верасня 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 1980
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прыналежнасць СССР
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1924 года. Скончыў Ленінградскую кавалерыйскую школу (1926), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (1939). Служыў начальнікам штаба дывізіі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — намеснік начальніка ўпраўлення НКУС па ахове чыгуначных дарог. Пасля вайны з 1945 года па 1960 год — камандзір злучэння ўнутраных войск.

У 1960 года выйшаў у адстаўку.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Сладкевіч Майсей Іосіфавіч // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 693.