Майсей Барысавіч Сокал
Майсей Барысавіч Сокал (5 кастрычніка 1904, г. Жмерынка, цяпер Вінніцкая вобласць, Украіна — 8 сакавіка 1975) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938).
Майсей Барысавіч Сокал | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1975 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскую тэатральную студыю «Культур-ліга» (1924). Працаваў у Харкаўскім, з 1927 года ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры Беларусі, дзе паставіў спектакль «Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема (1939; выконваў і галоўную ролю). З 1949 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1948 года.
Творчасць
правіцьВыканаўца драматычных і характарных роляў. Створаныя ім вобразы вылучаліся псіхалагічнай дакладнасцю і яркім вонкавым малюнкам.
Сярод значных роляў: Блазан («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Суддзя («Фуэнтэ Авехуна » Лопэ дэ Вэгі), Том («Хаціна дзядзькі Тома » паводле Г. Бічэр-Стоу), Сілан, Рабінзон («Гарачае сэрца », «Беспасажніца » А. Астроўскага), Шпрых («Маскарад » М. Лермантава), Якаў Трошын («Дзеці сонца» М. Горкага) і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Савіцкая А. А. Сокал Майсей Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Сокал Майсей (Міхаіл) Барысавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»