Макруха
Макру́ха (Gomphidius) — род грыбоў сямейства макрухавыя (Gomphidiaceae).
Макруха | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Gomphidius Fr. 1836 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Пладовае цела грыба — шапка на ножцы — буйное або сярэдніх памераў, мяккамясістае. Шапка слізістая або сухая, лускаватая, рознага колеру. Слізістае або валакністае пакрывала звязвае шапку з ножкай. Ножка цыліндрычная, з прыкметным кольцам. Гіменафор пласціністы, пласцінкі тоўстыя, рэдкія, зыходныя. Споры авальнападоўжаныя, гладкія.
РаспаўсюджаннеПравіць
Род мае шырокае распаўсюджванне, асабліва ў паўночнай умеранай вобласці, і налічвае 10 відаў[1]. Пашыраны ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца макруха пурпуровая, макруха ружовая і макруха яловая. Растуць на зямлі ў хвойных лясах. Пладаносяць у жніўні—верасні.
ВідыПравіць
СпажываннеПравіць
Ядомыя грыбы.
Зноскі
- ↑ Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford: CABI. p. 289. ISBN 978-0-85199-826-8.
ЛітаратураПравіць
- Колас С. Макруха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 543.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 274.