Макруха ружовая

(Пасля перасылкі з Gomphidius roseus)

Макру́ха ружовая (Gomphidius roseus) — шапкавы грыб з роду Макруха (Gomphidius) сямейства Макрухавыя (Gomphidiaceae).

Макруха ружовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gomphidius roseus


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  132918
EOL  188341
MB  213963

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—5 см, спачатку пукатая, пазней пляскатая з крыху прыўзнятым, хваліста выгнутым краем, слізістая. Колер шапкі ярка ружовы. Мякаць белая, рыхлаватая, без асаблівага паху. Пласцінкі тоўстыя, рэдкія, шаравата-аліўкавыя ў маладых грыбоў, пазней амаль чорныя. Ножка даўжынёй 3—5 см і 1—1,5 см у дыяметры, суцэльная, слізістая. Колер ножкі ружаваты ўверсе і бураваты каля асновы. Споры гладкія, верацёнападобнай формы, шаравата-аліўкавага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расце паасобку, пераважна ў хваёвых лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў жніўні—верасні.

Літаратура правіць