Максім Віктаравіч Савосцікаў
Максім Савосцікаў (нар. 13 жніўня 1998, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Максім Віктаравіч Савосцікаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
13 жніўня 1998[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 178 см[3] | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнага клуба «Мінск», першы трэнер — Аляксандр Іванавіч Струк[4]. З 2015 года гуляў за дубль мінскага «Дынама».
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[5], дзе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У лютым 2018 года падоўжыў пагадненне з «Белшынай»[6], аднак працягваў толькі выхадзіць на замены, і ў ліпені 2018 года быў пераведзены ў другалігавыя «Ашмяны-БДУФК»[7].
У красавіку 2019 года папоўніў склад мінскага НФК[8], дзе звычайна гуляў у стартавым складзе. Пакінуў каманду ў студзені 2020 года[9].
Сезон 2020 пачаў у складзе мар’інагорскай «Вікторыі», а ў ліпені 2020 года перабраўся ў «Смалявічы»[10]. Спачатку гуляў за дубль, а неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 12 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (2:5) і быў заменены ў другім тайме. Па заканчэнні сезона ў снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы».
Міжнародная кар’ера
правіцьВыступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | 20 | 0 | |
2016 | дубль | Дынама | 26 | 4 | |
2017 (1) | дубль | Дынама | 12 | 1 | |
2017 (2) | Д2 | Белшына | 9 | 1 | |
2018 (1) | Д2 | Белшына | 10 | 0 | |
2018 (2) | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 14 | 1 | |
2019 | Д2 | НФК | 23 | 0 | |
2020 (1) | Д3 | Вікторыя | 5 | 3 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 6 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ https://championship.abff.by/players/1241
- ↑ Maksim Savostikov // Transfermarkt — 2000.
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-154768/
- ↑ Максім Савосцікаў (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама». Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017.
- ↑ "Белшина" подписала Савостикова и рассталась с Лютько и Монастырским (руск.). football.by (3 жніўня 2017). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ "Белшина" продлила соглашение с Максимом Савостиковым (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ Кадравыя навіны з стану каманды. (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (23 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2020.
- ↑ Максим Савостиков и Владислав Цурко присоединились к НФК (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (11 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019.
- ↑ НФК покинули восемь игроков (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.
- ↑ "Смолевичи" подписали Савостикова и Савошко (руск.). football.by (20 ліпеня 2020). Праверана 18 красавіка 2024.