Макс Маер

нямецкі футбаліст

Максіміліян (Макс) Маер (ням.: Maximilian (Max) Meyer; нар. 18 верасня 1995, Обергаўзен, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца швейцарскага клуба «Люцэрн».

Футбол
Максіміліян Маер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 верасня 1995(1995-09-18)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Швейцарыя Люцэрн
Маладзёжныя клубы
2002—2004 Германія Рот-Вайс (Обергаўзен)
2004—2009 Германія Дуйсбург
2009—2013 Германія Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Германія Шальке 04 II 1 (2)
2013—2018 Германія Шальке 04 146 (17)
2018—2021 Англія Крыстал Пэлас 46 (1)
2021 Германія Кёльн 10 (0))
2021—2022 Турцыя Фенербахчэ 5 (0)
2022   Данія Міт’юлан 8 (0)
2022— Швейцарыя Люцэрн
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Германія Германія (да 15) 1 (1)
2010—2011 Германія Германія (да 16) 6 (2)
2011—2012 Германія Германія (да 17) 18 (9)
2013—2015 Германія Германія (да 19) 6 (3)
2014—2017 Германія Германія (да 21) 24 (7)
2016 Германія Германія (алімп.) 6 (4)
2014—2016 Германія Германія 4 (1)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Рыа-дэ-Жанейра 2016 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Маер пачынаў кар’еру ў моладзевай акадэміі обергаўзенскага «Рот-Вайса», адкуль у 2004 годзе перайшоў у «Дуйсбург». У 2009 годзе ён стаў іграком «Шальке 04». У сезоне 2011/12 разам з юнацкай камандай «Шальке» да 19 гадоў ён стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі, а пазней і Бундэслігі, абгуляўшы ў фінале «Баварыю» з лікам 2:1. У сезоне 2012/13 ён згуляў за гэту каманду ў 15 матчах, забіўшы 11 галоў і аддаўшы 11 галавых перадач, і зноў стаў чэмпіёнам заходняй Бундэслігі.

У снежні 2012 года Маер падпісаў першы прафесійны кантракт з «Шальке 04» да 2015 года[4]. 16 лютага 2013 года ён дэбютаваў за «кобальтавых» у Бундэслізе, замяніўшы Рафаэла на 72-й хвіліне матча супраць «Майнца» (2:2) і адзначыўшыся галавой перадачай. 12 сакавіка 2013 года адбыўся дэбют Маера ў Лізе чэмпіёнаў УЕФА у зваротным матчы 1/8 фіналу супраць турэцкага «Галатасарая» (2:3). Усяго ў сваім дэбютным сезоне ў Бундэслізе правёў 5 матчаў. Пасля сезона 2012/13 узяў сёмы нумар, што пацвярджае высокі давер у клубе да адоранага і таленавітага паўабаронцы.

7 мая 2013 года Маер падоўжыў кантракт з «Шальке» да 2017 года[5], а ў лістападзе 2013 года — да канца сезона 2017/18.

У маі 2018 года быў адхілены ад трэніровак «Шальке»[6] і па заканчэнні сезона пакінуў клуб. У жніўні 2018 года стаў іграком англійскага клуба «Крыстал Пэлас»[7]. У сезоне 2020/21 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2021 года пакінуў англійскі клуб. Неўзабаве далучыўся да «Кёльна», дзе гуляў да канца сезона.

У верасні 2021 года стаў іграком турэцкага «Фенербахчэ», а ў студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дацкі «Міт’юлан» да канца сезона з правам выкупу. У жніўні 2022 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Люцэрн».

Міжнародная кар’ера правіць

Макс Маер гуляў за зборныя Германіі розных узростаў. 11 лістапада 2009 года Маер дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Германіі да 15 гадоў, выйдучы на замену на 47-й хвіліне і забіўшы адзін гол[8].

У 2012 годзе ў складзе юнацкай зборнай Германіі да 17 гадоў Маер паехаў на чэмпіянат Еўропы ў Славенію, дзе стаў срэбным прызёрам, найлепшым бамбардзірам і найлепшым іграком спаборніцтваў[9].

13 мая 2014 года Маер дэбютаваў за нацыянальную зборную Германіі ў матчы супраць зборнай Польшчы[10]. У 2016 годзе ў складзе нямецкай зборнай удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, дзе стаў срэбраным прызёрам.

Дасягненні правіць

Камандныя правіць

Індывідуальныя правіць

  • Срэбны медаль Фрыца Вальтэра U-17: 2012

Зноскі

Спасылкі правіць