Малая Бароніца
Малая Бароніца — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ідута (прыток Ушачы), за 9,5 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля былой[1] вёскі Зарубаўшчына.
Малая Бароніца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,66 км |
Шырыня | 0,16 км |
Плошча | 0,08 км² |
Аб’ём | 0,00018 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,52 км |
Найбольшая глыбіня | 3,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,31 ‰ |
Празрыстасць | 1,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 38,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,08 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 1,52 км. Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,2 м. Аб'ём вады ў возеры 0,18 млн м³. Плошча вадазбору 38,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—20 м, на поўначы невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночныя берагі сплавінныя. Дно пясчанае ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 1 м. Астатнюю частку дна ўкрывае гліністы іл. Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі. Ручаямі возера злучаецца з азёрамі Ясна і Вялікая Бароніца.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 282. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)