Мальдыўскія астравы
Мальдыўскія астравы — група астравоў на паўночным захадзе Індыйскага акіяна. Складаюцца з 26 атолаў, уключаюць каля 2 тыс. дробных каралавых астравоў, утвараюць два паралельныя ланцугі. Частка атолаў абкружана бар’ернымі рыфамі. Плошча 298 км², насельніцтва 298 тыс. чал. (2006). Клімат экватарыяльны мусонны. На астравах дзяржава Мальдывы.
Мальдыўскія астравы | |
---|---|
дыв. ދިވެހިރާއްޖޭގެ އަތޮޅުތައް"ގެ ތާރީޚ | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2000 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Ган |
Агульная плошча | 298 км² |
Найвышэйшы пункт | 7 м |
Насельніцтва | 395 000 чал. (2011) |
Шчыльнасць насельніцтва | 1 325,5 чал./км² |
Размяшчэнне | |
4°10′30″ пд. ш. 73°30′32″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этымалогія
правіцьІснуюць дзве версіі паходжання назвы, паводле якіх у перакладзе з зусім няроднасных моваў тапонім «Мальдывы» азначае прыблізна адно і тое ж:
- ад тамільскіх словаў maalai (гірлянда) і theevu (астравы) — гірлянда астравоў;
- ад сінгальскага Maala Divaina — каралі астравоў.
Геаграфічнае становішча
правіцьМальдыўскія астравы — каралавыя ўтварэнні на вяршынях падводнага хрыбта ў паўночнай частцы Індыйскага акіяна на паўднёвым захадзе ад паўвострава Індастан. Ланцужок з 26 атолаў прасціраецца з поўначы на поўдзень на 960 км ад атола Іхавандзіполу да атола Аду Сіці. Два паралельныя ланцугі атолаў уключаюць каля 1200 дробных каралавых астравоў. Частка іх абкружана бар’ернымі рыфамі.
Прырода
правіцьМальдыўскія астравы сфармаваліся на вяршынях сярэдняй часткі падводнага Чагас-Лакадыўскага хрыбта. Разам з Лакадыўскімі астравамі і архіпелагам Чагас на поўначы і поўдні адпаведна, Мальдывы ўтвараюць агульны экарэгіён. Астравы каралавага паходжання, таму выключна нізінныя і роўныя: сярэдняя вышыня краіны — 1,5 метры над узроўнем мора, найбольшая — усяго 2,4 метры (на атоле Аду).
Клімат субэкватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература ўвесь год 24-28 °C. Ападкаў каля 2500 мм у год, яскрава выражанага сухога сезона няма. Рэк і ручаёў няма. Порысты вапняковы грунт не затрымлівае ваду, таму адзначаецца яе недахоп. Раслінны свет вельмі бедны, на каралавых выспачках растуць гаі какосавых пальмаў, хлебнага дрэва. Жывёльны свет: фруктовыя кажаны, чарапахі; у прыбярэжных водах — чарапахі, малюскі, кітовыя акулы.
Гл. таксама
правіцьАртыкулу нестае спасылак на крыніцы. |