Марыя Веньямінаўна Бярковіч

Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (руск.: Мария Вениаминовна Беркович; 26 снежня 1910, Беразіно — 18 жніўня 1993) — беларускі мастак кіно і графік.

Марыя Веньямінаўна Бярковіч
Дата нараджэння 26 снежня 1910(1910-12-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1993(1993-08-18) (82 гады)
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1930 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі. Пачынаючы з 1954 года і па 1976 год працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм». Выканала эскізы касцюмаў да кінафільмаў «Несцерка» (1954), «Міколка-паравоз» (1956), «Чырвоныя лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966), «Шчаслівы чалавек» (1969) інш. Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму: «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949). Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць